Амаль 75 тысяч мінчан атрымаюць "прэміі за доўгажыхарства"
26.01.2012 09:22
—
Новости Общества
|
Амаль 75 тысяч мінчан атрымаюць "прэміі за доўгажыхарства" Амаль 75 тысяч мінчан, якім больш за 75 гадоў, у лютым атрымаюць даплаты да пенсій. Як заявіла "Звяздзе" намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Праскурава, студзеньскую даплату пажылыя грамадзяне атрымаюць разам з лютаўскай. Пачынаючы з сакавіка, выплаты будуць рабіцца штомесяц.
Усяго ў Мінску атрымлівае пенсіі па лініі сацыяльнай абароны 427 721 пенсіянер. З іх 36 178 пенсіянераў 75-80 гадоў і 37 979 — старэйшыя за 80 гадоў. Нагадаем, што пажылыя людзі ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў могуць разлічваць на даплату 75% ад мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (гэта 107 774 рублі); якія дасягнулі 80 гадоў — 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (143 698 рублёў). Даплаты будуць устанаўлівацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў, і выплачвацца ў парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій. На дадатак да пенсіі могуць разлічваць толькі непрацуючыя пажылыя грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў органах сацабароны. Пенсіянеры па лініі сілавых ведамстваў у гэты пералік не ўваходзяць. Выплаты, па словах Наталлі Праскуравай, будуць фінансавацца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы. Расходы на гэтыя мэты ў Мінску да канца года складуць 115 млрд руб. (з улікам штоквартальнага павышэння мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце). Даплаты не будуць атрымліваць пенсіянеры ў месцах пазбаўлення волі, а таксама тыя, хто знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні і хто пражывае ў дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 75 тысяч мінчан, якім больш за 75 гадоў, у лютым атрымаюць даплаты да пенсій. Як заявіла "Звяздзе" намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай...
|
|