Выканкамы правераць спісы прэтэндэнтаў на крэдыты
26.01.2012
—
Новости Общества
|
Беларусбанк узновіць льготнае крэдытаванне праз месяц. Выканкамы правераць спісы тых, хто мае патрэбу ў крэдытах. У 2012 годзе Беларусбанк плануе накіраваць на льготнае крэдытаванне жылля Br6,4 трлн. За гэтыя сродкі з дзяржаўнай падтрымкай будзе пабудавана 4 млн. 200 кв.м жылля, у тым ліку 1 млн.кв.м – у Мінску. Аб гэтым 25 студзеня паведаміў журналістам старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, Паводле слоў кіраўніка Беларусбанка, з агульнай сумы ў Br6,4 трлн. уласныя сродкі банка на фінансаванне льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля складуць Br250 млрд. Адказваючы на пытанне аб тым, як зменіцца льготнае крэдытаванне ў сувязі з прыняццем На працягу месяца ў выканкамах будзе праходзіць зверка спісаў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на прадмет адпаведнасці або неадпаведнасці палажэнням Указа №13. «Толькі пасля гэтай зверкі на аснове спісаў мы адновім крэдытаванне», – сказаў Сяргей Пісарык. Цяпер банк прадаўжае выдаваць крэдыты для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па стаўцы 31№ гадавых. Паводле яго слоў, такая стаўка «нявыгадна для банка, але мы разумеем нашу ролю, нашу місію». Калі апраўдаецца прагноз па зніжэнню інфляцыі ў гэтым годзе, стаўка па крэдытах будзе зніжацца. Акрамя таго, Беларусбанк выдае камерцыйныя крэдыты пад будаўніцтва жылля па стаўцы 49% гадавых, пры гэтым кошт такіх крэдытаў у Беларусбанку ніжэйшы, чым у іншых камерцыйных банках краіны. Паводле БелТА. Чытай таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусбанк узновіць льготнае крэдытаванне праз месяц. Выканкамы правераць спісы тых, хто мае патрэбу ў крэдытах. |
|