У мінулым годзе ў Дзяржынску нарадзілася 31 Дар'я і ніводнай Таццяны. 21.by

У мінулым годзе ў Дзяржынску нарадзілася 31 Дар'я і ніводнай Таццяны

26.01.2012 18:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулым годзе ў Дзяржынску нарадзілася 31 Дар'я і ніводнай Таццяны


Мода – паняцце шматграннае. Таму што яе павевам падпарадкаваны многія рэаліі нашага жыцця. У тым ліку імёны, распаўсюджанасць і папулярнасць якіх таксама залежаць ад настрою гэтай “капрызнай” дамы.

Якія жаночыя імёны найбольш папулярныя ў нашых землякоў? Напярэдадні Таццянінага дня такое пытанне было адрасавана спецыялістам аддзела ЗАГС Дзяржынскага райвыканкама.

Аказваецца, сярод імён дзяўчынак, народжаных з 1 студзеня па 31 снежня 2011 года, “лідарамі” сталі Дар’я (31), Настасся (25) і Ганна (17). Таксама найбольш часта мамы і таты называлі дачушак Сафіямі і Палінамі, Кацярынамі і Марыямі, Валерыямі і Ксеніямі. І замыкае чароўную дзясятку Арына: цяпер гэта імя носяць 13 маленькіх жыхарак Дзяржыншчыны.

Мінулы год быў адметны і на рэдкія імёны: Акуліна і Адэліна, Рымма і Златаслава, Элеанора і Бажэна, Дарына і Мілена… А вось папулярныя ў свой час Наталля, Ірына, Марына сёння, як часта кажуць, не ў ліку рэйтынгавых. На жаль, летась ніхто не назваў дачушку і Таццянай – той, каму прысвячаліся калісьці літаратурныя творы і песні. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мода – паняцце шматграннае. Таму што яе павевам падпарадкаваны многія рэаліі нашага жыцця. У тым ліку імёны, распаўсюджанасць і папулярнасць якіх таксама залежаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика