РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

31.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь упершыню атрымала права прыняць у 2013 годзе чэмпіянат свету па велагонках на трэку

Беларусь атрымала права правесці чэмпіянат свету па велагонках на трэку ў 2013 годзе. Такое рашэнне было прынята 27 студзеня Міжнароднай федэрацыяй веласіпеднага спорту ў Бельгіі, паведамляе БЕЛТА.

Лепшыя трэкавікі планеты збяруцца на свой форум на велатрэку "Мінск-Арэны" ў лютым 2013 года. Услед за беларускай сталіцай чэмпіянат свету 2014 года прыме калумбійскі горад Калі.

У Мінску скралі "Таёту" за $105 тысяч

У ноч з нядзелі на панядзелак у Мінску па завулку Бранявым быў скрадзены аўтамабіль "Таёта Лэнд Крузер" коштам 105 тысяч.

— У нядзелю а 16 гадзіне гаспадар машыны вярнуўся дадому і паставіў яе побач з пад'ездам. Яшчэ ў 10 гадзін вечара ён бачыў аўтамабіль з акна кватэры. А раніцай у 6.15 гаспадыня выгульвала сабаку і не знайшла машыну на месцы. Спачатку яна падумала, што муж пераставіў яе ў іншае месца, пашукала па двары, — расказвае прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска Ганна Чыж-Літаш.

На месцы міліцыя ніякіх слядоў узлому не знайшла. Машына была абсталявана дарагой сігналізацыяй, аднак яна не спрацавала.

— Відавочна, што працаваў прафесіянал. Сігналізацыя была адключана, ніякіх сведкаў пакуль няма, хоць машына стаяла пад вокнамі. Адзіная прыкмета — у машыны адсутнічае левы парог.

Шанцы знайсці аўтамабіль невялікія, бо, як правіла, такія машыны выкрадаюцца прафесіяналамі "пад заказ" і адразу вывозяцца з краіны або разбіраюцца на запчасткі.

Прыкметы аўтамабіля: "Таёта Лэнд Крузер", 2007 г.в., серабрыстага колеру, з левага боку адарваны парог. Калі вам штосьці вядома пра знаходжанне зніклага аўтамабіля або людзях, якія маюць адносіны да яго згону, звяртайцеся ў Партызанскае РУУС асабіста або па тэл. 230-34-34.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Пажар у храме патушылі прыхаджане

Пра пажар у Троіцкай царкве ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна супрацоўнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях стала вядома ў нядзелю амаль у 12 гадзін.

Калі прыбылі на месца, высветлілася, што яго ўжо ліквідавала само насельніцтва.

— Драўляная Троіцкая царква Брэсцкай епархіі пабудавана ў 1784 годзе і з'яўляецца будынкам гістарычнай каштоўнасці. Храм электрафікаваны, але аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі не абсталяваны, — расказалі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — На момант пажару ў царкве праводзіўся ранішні малебен, у будынку знаходзілася 20 чалавек, якія самастойна пакінулі храм. Ахвяраў няма, матэрыяльныя каштоўнасці не пацярпелі. Агонь паспеў пашкодзіць толькі драўляную перагародку ў памяшканні кацельні. Як мяркуецца, пажар здарыўся з-за парушэння правілаў уладкавання і мантажу печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Вельмі дарагая мэбля

Былы кіраўнік ААТ "Белаграпрамбанк" у г. Бяроза год таму аднаасобна прымала рашэнне па закупе мэблі для офіса па завышанай цане — пры нядобрасумленным пасрэдніцтве індывідуальнага прадпрымальніка.

Дзеянні кіраўніка выходзілі за межы яе паўнамоцтваў. Урон, нанесены ААТ "Белаграпрамбанк", склаў 39 млн 455 тыс. рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Сымон Свістуновіч.

Выбухам разнесла хлеў

Гэтае здарэнне адбылося ўвечары ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна: пры ўключэнні гаспадаром асвятлення ў сваім хляве адбыўся выбух без наступнага гарэння газа-паветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі з газавага балона.

Пацярпеў мужчына 1976 года нараджэння, які з тэрмічнымі апёкамі твару, рук, закрытым пераломам левай ключыцы, выцятай ранай быў дастаўлены ў Слуцкую цэнтральную раённую бальніцу. У выніку выбуху блочны хлеў быў цалкам разбураны.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Прыбедніўся...

Дырэктар прыватнага прадпрыемства ў Івацэвічах за 5 месяцаў 2009 года свядома ўнёс у падатковую дэкларацыю лжывыя звесткі — занізіў даход прадпрыемства, чым і нанёс урон дзяржаве на суму больш за 41 млн рублёў. Вынік — крымінальная справа.

Сымон Свістуновіч.

На дзічыну — з пасткамі

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у краіне з 1 лютага па 1 сакавіка ў светлы час сутак будзе дазволена паляванне бяззброевым спосабам на рачных бабра, выдру, а таксама андатру і амерыканскую норку.

У першым выпадку дазваляецца выкарыстоўваць пасткі (акрамя петляў), сачкі, капканы №5-7. У другім выпадку пры здабычы жывёлы паляўнічым можна будзе выкарыстоўваць капканы №0-3, пасткі (акрамя петляў).

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь упершыню атрымала права прыняць у 2013 годзе чэмпіянат свету па велагонках на трэку Беларусь атрымала права правесці чэмпіянат свету па велагонках на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика