Будзем вырабляць і тэкілу
31.01.2012
—
Новости Общества
|
Айчынныя прадпрыемствы плануюць павялічыць аб'ём выпуску каньяку, віскі, рому, а таксама пачаць вытворчасць тэкілы. У 2011 годзе выпушчана 20,3 тысячы дэкалітраў віскі. Названую лічбу сёлета мяркуюць падняць у 2 разы. Пра гэта расказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка. Прадпрыемства "Мінск Крышталь", акрамя вытворчасці рому, якога летась было выпушчана 2,4 тысячы дэкалітраў, мае намер сёлета пачаць працаваць з новым відам прадукцыі — тэкілай. Каньяку беларускай вытворчасці ў 2011 годзе выпушчана 218 тысяч дэкалітраў. Сыравіна для гэтай прадукцыі экспартуецца з Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Украіны. Сёння айчыннага каньяку налічваецца 33 найменні. — Рэнтабельнасць пры вытворчасці гэтага напою — 120%, таму мы будзем гэтым займацца. У цэлым па краіне выпуск гэтай прадукцыі запланавана павялічыць у 2 разы, — паведаміў Іван Данчанака. Што датычыць сітуацыі з півам, Іван Данчанка адзначыў: — З "Абалонню" і іншымі ўкраінскімі кампаніямі мы ўзгадняем узровень цэн. У канцы года былі праведзены перамовы. Мы бяром за базіс цэны на "Крыніцу". Па дамове, адпускныя кошты на айчыннае і замежнае піва павінны быць прыкладна роўнымі, на замежнае — часам вышэй на 10-15%. Таксама мы прапанавалі кампаніі "Абалонь" разгарнуць у Беларусі ліцэнзійную вытворчасць. У 2010 годзе на беларускім рынку было 30% імпартнага піва, у 2011 — 24%. Ганна СЯРГЕЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айчынныя прадпрыемствы плануюць павялічыць аб'ём выпуску каньяку, віскі, рому, а таксама пачаць вытворчасць тэкілы. У 2011 годзе выпушчана 20,3 тысячы дэкалітраў... |
|