Цыгарэты зноў падаражэюць. 21.by

Цыгарэты зноў падаражэюць

31.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 лютага ў краіне павялічваюцца рознічныя цэны на некаторыя маркі імпартных і айчынных цыгарэт з фільтрам. Апошні раз яны змяняліся з 1 студзеня.

Трэба найперш сказаць, што з пачатку года ўвогуле змяняніўся механізм рэгулявання рознічных цэн на тытунёвыя вырабы. Калі раней яны вызначаліся пастановамі Міністэрства эканомікі (як гэта было неаднойчы яшчэ летась), дык цяпер будуць вызначацца ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам.

— З 1 студзеня пра змяненне цэн павіны інфармаваць падаткаплацельшчыкі: вытворцы і імпарцёры. Такую інфармацыю яны павінны прадастаўляць не больш за адзін раз на месяц. І заяўленай цаной гэты месяц павінны карыстацца гандлёвыя арганізацыі: прадаваць тытунёвыя вырабы па кошце, які не павінен перавышаць заяўленыя лічбы, — па просьбе "Звязды" коратка пракаментавалі сутнасць змяненняў ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Тэарэтычна гэта можа азначаць, што цэны на цыгарэты ў будучыні могуць змяняцца раз на месяц, што — на прыкладзе двух месяцаў года — пакуль і назіраецца.

Як і ў папярэднія разы, павышэнне цэн на тытунёвыя вырабы залежыць ад маркі і катэгорыі. Для вылічэння акцызаў цэны на цыгарэты падзеленыя на тры цэнавыя групы. Так, з 1 студзеня цэны на цыгарэты І цэнавай групы "Мінск" і "Прэм'ер" павялічаныя на 9,4 % (да 2,9 тысячы рублёў за пачак), "Альянс" — на 15,3 % (да 3,4 тысячы рублёў); цэны на цыгарэты ІІ цэнавай групы "Рал Мал" — на 28,9 % (да 5 тысяч рублёў), "Вест" — на 25 % (да 6 тысяч рублёў за пачак); трэцяй цэнавай групы "Лакі Страйк" — на 27,3 % (да 7 тысяч рублёў), "Кент" — на 21,4 % (да 8,5 тысячы рублёў), "Вінстан" — на 27,3 % (да 7 тысяч рублёў за пачак). На асобныя маркі цыгарэт цэны тады не змяніліся.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лютага ў краіне павялічваюцца рознічныя цэны на некаторыя маркі імпартных і айчынных цыгарэт з фільтрам. Апошні раз яны змяняліся з 1 студзеня. Трэба найперш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика