У сярэдзіне тыдня — да мінус 32
31.01.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. У аўторак будзе без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўдзень мінус 12—18 градусаў. Далей — у сераду і чацвер — Беларусь застанецца на ўскрайку гэтага антыцыклона, а разам з тым з боку ўсходу кантынента да нас завітае чарговая порцыя вельмі халоднага кантынентальнага паветра. Маразы яшчэ ўзмоцняцца. Месцамі па краіне прагназуецца невялікі снег. Дарогі месцамі слізкія. Холад распаўсюдзіцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Уначы 1 і 2 лютага тэмпература паветра 22—27 марозу, пры праясненнях ажно да мінус 28—32 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца мінус 15—22 градусы, у асобных раёнах да 23—25 марозу. Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон на 12—17 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму. Паводле папярэдніх прагнозаў, захаваюцца моцныя маразы і напрыканцы тыдня. Пры гэтым у выхадныя вільготнае паветра прынясе ў заходнія раёны краіны кароткачасовы снег, месцамі з завірухай. Тэмпература паветра ў ноч на суботу чакаецца мінус 15—22, пры праясненнях да 23—28 марозу, у ноч на нядзелю — мінус 13—20, на ўсходзе краіны да 23—29 градусаў ніжэй за нуль. Удзень на выхадныя прагназуецца мінус 10—17, месцамі да 20 марозу. Зіма лютуе... Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі тэмпературны фон на 12—17 градусаў ніжэй за кліматычную норму Пра гэта паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга... |
|