"Я галодная да перамог!. 21.by

"Я галодная да перамог!

31.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска стала першай ракеткай свету, выйграўшы Аustrаlіаn Ореn і зарабіўшы 2,3 мільёна долараў

Упершыню ў сваёй кар'еры і ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту Вікторыя Азаранка стала першай ракеткай свету, выйграўшы турнір Вялікага шлема. Гэта адно з самых гучных нашых спартыўных дасягненняў, якім мы маем права ганарыцца не менш, чым алімпійскімі медалямі. У панядзелак Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала новы рэйтынг, дзе беларуска паднялася на два радкі ў параўнанні з папярэднім спісам. Вікторыя Азаранка зараз займае першае месца і мае ў сваім актыве 8585 ачкоў.

Нагадаем, што ў суботу беларуска выйграла турнір Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. У фінальным матчы яна абыграла расіянку Марыю Шарапаву (6:3, 6:0), якая, як вядома, таксама мае беларускія карані. Праўда, і Марыя, і Вікторыя даўно жывуць за мяжой (Азаранка афіцыйна — у Монтэ-Карла, як і многія іншыя спартсмены, якія выбіраюць Манака за спрыяльны падатковы рэжым, а Марыя — у Брадэнтане (ЗША).

Першая перамога на Аustrаlіаn Ореn прынесла Вікторыі не толькі даўно жаданы тытул першай ракеткі свету, але і 2 мільёны 300 тысяч долараў прызавых. Другая фіналістка Аustrаlіаn Ореn зарабіла 1 мільён 150 тысяч аўстралійскіх долараў. Яна выйграла ўжо тры турніры Вялікага шлема і пабывала на троне першай ракеткі свету. Калі вяртацца да прызавых Азаранкі, то толькі за студзень тэнісістка зарабіла 2,5 мільёна. У гэтым сезоне напярэдадні Аustrаlіаn Ореn тэнісістка выйграла турнір у Сіднэі. А яшчэ летась з-за вялікай колькасці траўмаў Азаранка збіралася скончыць спартыўную кар'еру, але, як бачым, своечасова перадумала.   Суперніцы, якіх лёсаванне падкінула Азаранцы на Аustrаlіаn Ореn, былі больш зручнымі, чым тыя, каго на шляху да фіналу адолела Шарапава. Таму шматлікія эксперты загадзя аддавалі перамогу беларусцы. І букмекеры, якія рэдка памыляюцца, ставілі на Азаранку. Каэфіцыент на перамогу нашай тэнісісткі — 1,76. Супраць 2,24 на Шарапаву. Перамога Вікі над расійскай тэнісісткай аказалася такой жа простай, як і дзве папярэднія ў ліку іх асабістых сустрэч — у 2010 і 2011-м. На цырымоніі ўзнагароджання Маша аддала належнае суперніцы:

— Я найперш хацела б павіншаваць Вікторыю. Вельмі цяжка супраць цябе гуляць. Будзе прыемна бачыць тваё імя на гэтым кубку, які выйгравалі вялікія тэнісісты. У любым відзе спорту бываюць добрыя і дрэнныя дні, здараецца, што нешта не атрымліваецца. Вікторыя гуляла выдатна, а я не змагла паказаць свой лепшы тэніс.

Вікторыя адказала, атрымаўшы кубак з рук славутай Марціны Хінгіс:

— Я дзякую Марыі за прыемныя словы на мой адрас, я спадзяюся, што мы з табой сустрэнемся яшчэ не ў адным фінальным матчы. У нас яшчэ будзе нямала добрых гульняў. Дзякуй маёй камандзе, вы ўвесь час мяне падтрымлівалі і прымусілі адчуць упэўненасць у сабе. Дзякуй маім бацькам, сябрам, майму сябру. Я дзякую ўсім, хто арганізаваў гэты турнір, суддзям, гледачам. Дзякуй, вы натхнілі мяне. Я шчаслівая!

"Бабуля, я цябе люблю!" — гэта ўжо па-руску сказала Вікторыя на цырымоніі ўзнагароджання ў якасці прывітання на радзіму.

Сябра, якога ўзгадвала ў сваёй прамове тэнісістка, завуць Сяргей Бубка, і гэта сын выдатнага ўкраінскага скакуна з шастом. Сяргей Бубка-малодшы таксама займаецца тэнісам, аднак такіх вышынь, як яго сяброўка, на гэтай ніве не дасягнуў.

Спартыўная кар'ера Вікторыі Азаранкі была, здаецца, прадвырашана загадзя. Яе маці Ала Азаранка працавала метадыстам у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. З сямі гадоў Віка пачала займацца гэтым відам спорту. Але каб з любой перспектыўнай тэнісісткі зрабіць зорку сусветнага маштабу, патрабуюцца сур'ёзныя грошы, якія трэба ўкласці ў падрыхтоўку. У Азаранкі такі спонсар знайшоўся — кампанія "Белтэхэкспарт", якая гандлюе зброяй, стварыла тэнісны клуб. Юных і перспектыўных Вікторыю Азаранку і Вольгу Гаварцову вывозілі на любыя тэнісныя турніры па ўсім свеце. Пасля Азаранка за грошы спонсара навучалася ў іспанскай тэніснай акадэміі. У рэшце рэшт тэнісістка са спонсарам пасварылася, але Віку было ўжо не спыніць...

У 2009-м Вікторыя абмянялася трэнерам з экс-першай ракеткай свету Верай Званаровай. З таго часу Сэм С'юмік зрабіў і з Вікі першую ракетку, а вось справы Веры Званаровай ідуць не так добра. Значыць, выбар Азаранка зрабіла правільны. З трэнерам і яго жонкай і абдымалася Вікторыя, выйграўшы вырашальнае ачко на кортах Мельбурна.

Зусім хутка ў Вікторыі чарговае выпрабаванне — у складзе зборнай Беларусі ў межах кубка Дэвіса яна будзе выступаць супраць зборнай ЗША з грознымі Серэнай і Вінус Вільямс. Вікторыя да новых перамог гатова:

— У мінулым сезоне я добра выступіла і на грунце, і на траве. У мяне былі выдатныя вынікі — як і на хардзе. Мне падабаецца адаптавацца. Адаптацыя і падрыхтоўка — вось самае важнае. Вядома, я не хачу на гэтым спыняцца. Я настроена на тое, каб выходзіць на корт і выйграваць буйныя турніры. Пасля гэтай перамогі я веру ў сябе яшчэ больш — веру, што змагу зрабіць гэта зноў. Я вельмі галодная да перамог. Я адчуваю, што для мяне няма межаў.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска стала першай ракеткай свету, выйграўшы Аustrаlіаn Ореn і зарабіўшы 2,3 мільёна долараў Упершыню ў сваёй кар'еры і ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика