Начны палёт "Транспарцёра"
31.01.2012
—
Новости Общества
|
Наведнікі аўтамыйкі па сталічнай вуліцы Валадзько на працягу мінулай суботы назіралі вынікі незвычайнага ДТЗ, якое адбылося непасрэдна на пляцоўцы перад аўтасэрвісам — на дахах дзвюх іншамарак ляжаў мікрабус "Фальксваген". Найбольш здзіўляла, што да месца аварыі на снезе не вялі аўтамабільныя сляды. Гэта сведчыла пра тое, што "Фальксваген" здзейсніў сапраўдны палёт. Па звестках ДАІ Кастрычніцкага РАУС Мінска, 24-гадовы кіроўца не разлічыў хуткасць і на рэзкім павароце не справіўся з кіраваннем — ягоны аўтамабіль працягваў рухацца па прамой траекторыі і, сутыкнуўшыся з бардзюрам, узляцеў у паветра, пераляцеў кусты і прызямліўся на дахі прыпаркаваных на тэрыторыі аўтасэрвіса легкавікоў. "Палёт" адбыўся а палове другой гадзіны ночы, "пілот" знаходзіўся ў вялікай ступені алкагольнага ап'янення. Фота Анатоля Клешчука.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведнікі аўтамыйкі па сталічнай вуліцы Валадзько на працягу мінулай суботы назіралі вынікі незвычайнага ДТЗ, якое адбылося непасрэдна на пляцоўцы перад... |
|