Палац, дзе жыве духоўнасць. 21.by

Палац, дзе жыве духоўнасць

31.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палац, дзе жыве духоўнасць.

Сярод лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2011 год — калектыў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.

Калектыў адзначаны за захаванне і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны і вялікую працу па развіцці міжнародных культурных сувязей. Пасведчанне аб высокай узнагародзе з рук Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі ў Мінску прыняў генеральны дырэктар палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў.

На цырымоніі прысутнічалі таксама дырэктар музея ўстановы Аксана Торапава, прадстаўнікі творчага калектыву. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — гэта тая ўстанова ў рэгіёне, пра якую прынята казаць “візітная картка”, гісторыка-культурны аб’ект № 1, з якога часта пачынаецца знаёмства з краем. Выдатна адрэстаўрыраваны, напоўнены архітэктурнымі і дызайнерскімі ўпрыгажэннямі, прадметамі даўніны, ён здольны расказаць шмат цікавага пра мінулае Гомельшчыны.І не толькі. Ва ўстанове праходзяць рознапланавыя выставы сучасных дзеячаў айчыннай і замежнай культуры, такім чынам ідзе ўзаемны абмен каштоўнасцямі. У пакоях гучыць высокая музыка, а ў Зале ўрачыстых прыёмаў нярэдка наладжваюцца сустрэчы дзелавога характару, дзе на ўдзельнікаў глядзяць з партрэтаў асобы, якія пакінулі яркі след у гісторыі Гомельшчыны. Некаторых з іх, напрыклад міністра замежных спраў Савецкага Саюза, ураджэнца Гомельшчыны, вядомага свету Містэра Не  Андрэя Грамыкі (у палацы ёсць экспазіцыя, прысвечаная яму), лёгка пазнаюць прадстаўнікі міжнародных дыпламатычных місій, якія нярэдка тут бываюць. Практычна кожны дзень у палац прыходзяць наведвальнікі. Дарослыя і дзеці, самі гамяльчане і госці знаёмяцца з гісторыяй краю і яго сучаснасцю, атрымліваюць духоўную падпітку. Установа жыве, развіваецца, здзіўляе крэатыўнай работай калектыву.2011 год, які прайшоў на Гомельшчыне пад знакам культурнай сталіцы Беларусі і СНД, быў асабліва паказальным у гэтым плане. Лік мерапрыемстваў, што адбыліся ў палацы, і наведвальнікаў, якія тут пабывалі, ідзе на тысячы. Кожная імпрэза — яркая, добра зрэжысіраваная падзея, за якой высокі інтэлект і прафесіяналізм арганізатараў, прыемныя ўражанні ўдзельнікаў і гледачоў. На працягу года тут не толькі прымалі культурныя дэсанты, але і самі наведваліся з імі ў блізкае і далёкае замежжа.А яшчэ тут працуюць людзі, захопленыя сваёй справай, — даследчыкі, арганізатары шматлікіх акцый. Напрыклад, адна з акцый накіравана на папаўненне фондаў музея з прыватных калекцый. І справа тут не ў тым, што фонды бедныя, у запасніках яшчэ шмат чаго чакае свайго часу для абнародвання. Проста рарытэт, падараваны музею, набывае зусім іншую вагу, калі становіцца здабыткам грамадства, і імя яго дарыльшчыка ўваходзіць у гісторыю, а гэта дарагога каштуе. А таму і дораць на задавальненне іншым і сабе.Вось такі гэты храм гісторыі і культуры, удастоены ганаровай прэміі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2011 год — калектыў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика