ДАІ заклікае вадзіцеляў падвоіць увагу. 21.by

ДАІ заклікае вадзіцеляў падвоіць увагу

01.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую рэкамендацыю даюць ва УДАІ МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У ДАІ адзначылі, што цяпер супрацоўнікі дарожнай міліцыі арыентаваны перш за ўсё на аказанне дапамогі ўдзельнікам руху, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на дарозе.  У бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць яшчэ большае зніжэнне тэмпературы, таму для дызельных рухавікоў неабходна выкарыстоўваць спецыяльнае зімовае паліва. Трэба праверыць якасць ахаладжальнай вадкасці ў сістэме ахаладжэння рухавіка: яе трэба запоўніць антыфрызам або тасолам з адпаведнай тэмпературай замярзання. Важна праверыць і зарад акумулятарнай батарэі, спраўнасць сістэмы ацяплення. Таксама трэба не забыць запоўніць бачок шклоабмывальніка незамярзаючай вадкасцю.

Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам, па магчымасці, адмовіцца ад працяглых паездак на асабістым транспарце. Асабліва ўважлівымі павінны быць не толькі вадзіцелі, але і пешаходы. На слізкай дарозе аўтамабіль часам проста не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую рэкамендацыю даюць ва УДАІ МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У ДАІ адзначылі, што цяпер супрацоўнікі дарожнай міліцыі арыентаваны перш за ўсё на аказанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика