На хвалях памяці. 21.by

На хвалях памяці

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На хвалях памяці.

Чуў, што часовую мемарыяльную дошку на станцыі метро “Кастрычніцкая”, дзе летась адбыўся тэракт, у хуткасці заменяць пастаяннай кампазіцыяй. Ці праўда гэта? Калі так, то калі яна з’явіцца і якой будзе? Анатоль Варабей, Мінск

Такая кампазіцыя сапраўды хутка павінна з’явіцца. Па рашэнню Мінгарвыканкама быў праведзены конкурс  памятных знакаў, у якім прынялі ўдзел 12 праектаў мастакоў, скульптараў і архітэктараў. Ацэньваў работы савет з дзеячаў культуры і прадстаўнікоў улады на чале з рэктарам Акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной.— Разглядаючы  праекты, мы ў першую чаргу сачылі за тым, каб у іх не было  пафасу ці крыклівага трагізму, але каб яны нагадвалі пра падзею, якую прыйшлося перажыць кожнаму з нас, — расказвае член савета мастак-графік Рыгор Сітніца. — Лепшай працай журы палічыла праект скульптара Канстанціна Селіханава “Рака памяці”.Праект прайшоў усе мастацкія саветы і зараз чакае сваёй рэалізацыі. Згодна з планам ён будзе ўстаноўлены да гадавіны трагедыі на ўваходзе ў падземны пераход, дзе зараз вісіць мемарыяльная дошка “У памяць аб трагiчна загiнуўшых у вынiку выбуху 11 красавiка 2011 года на станцыi метро “Кастрычнiцкая”.— Праца не будзе маштабнай, — расказвае Рыгор Сямёнавіч. — Яна размесціцца ў невялікім паглыбленні, чымсьці нагадваючым дзверы, якія адкрываюцца ў іншы свет. І будзе зроблена ў выглядзе хваль, на якіх напішуць імёны загінуўшых.  У кампазіцыі мы ўбачым дату і час трагедыі ў выглядзе лічбаў электроннага табло метро — своеасаблівы сімвал спыненага імгнення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовую мемарыяльную дошку на станцыі метро “Кастрычніцкая”, дзе летась адбыўся тэракт, у хуткасці заменяць пастаяннай кампазіцыяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика