Летась Беларусь атрымала ў 2,4 раза больш прамых замежных інвестыцый
04.02.2012
—
Новости Общества
|
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 2011 год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 18,9 млрд долараў ЗША інвестыцый. Асноўнымі інвестарамі былі суб'екты гаспадарання Расіі (50% ад усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства (23,3%), Кіпра (6,6%), Аўстрыі (5,1%). Дарэчы, 70,2% ад усіх атрыманых фінансаў склалі прамыя замежныя інвестыцыі. У параўнанні з папярэднім годам іх аб'ём павялічыўся ў 2,4 раза. Самыя вялікія сумы атрымалі арганізацыі гандлю (35,6%), транспарту (30,8%) і прамысловасці (26,1%). У сваю чаргу, Беларусь таксама павялічыла інвеставанне за мяжу. За 2011-ты — гэта 5,5 млрд долараў ЗША (у 2,2 раза больш, чым у 2010-м). Толькі назіралася больш шырокая геаграфія: Расія (34,9%), Нідэрланды (14,5%), Злучанае Каралеўства (14,2%), Аўстрыя (10,5%), Германія (8%), Украіна (6,5%). Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 2011 год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 18,9 млрд долараў ЗША... |
|