У выхадныя Дар'я Домрачава двойчы падымалася на п'едэстал. 21.by

У выхадныя Дар'я Домрачава двойчы падымалася на п'едэстал

07.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За выхадныя, падчас якіх у нарвежскім Холменколене на сёмым этапе Кубка свету прайшлі гонкі праследавання і мас-старт, беларуска Дар'я Домрачава двойчы падымалася на п'едэстал і з 75 да 21 ачка скараціла адставанне ў агульным заліку Кубка свету ад лідара Магдалены Нойнер. Усяго ж у гэтым сезоне Дар'я пабывала на п'едэстале дзесяць разоў.

У гонцы праследавання, дзе лідар нашай каманды стартавала з адрывам у 38 секунд ад Нойнер, Дар'я фінішавала трэцяй. Яна трымалася за Нойнер і не падпускала праследавацельніц да трэцяй стральбы, падчас якой з-за праблем з вінтоўкай Даша не закрыла дзве мішэні. Два штрафныя кругі адкінулі Домрачаву на 6-е месца. Нойнер жа на стрэльбішчы не памылялася. Падчас чацвёртай стральбы беларусцы ўдалося сабрацца — ніводнага промаху — і яна кінулася даганяць Нойнер. У выніку немка, якая прайшла ўсю дыстанцыю без промахаў, выйграла гонку праследавання, другой стала расіянка Вольга Зайцава, Дар'я Домрачава замкнула тройку прызёраў.

На наступны дзень у мас-старце Нойнер на лыжню не выйшла з-за прастуды — трэнеры вырашылі паберагчы яе напярэдадні чэмпіянату свету. Для Дашы гэта быў выдатны шанц скараціць адставанне ў агульным заліку. І ёй гэта ўдалося — праўда, зноў-такі ў сваім стылі з трылерскім сюжэтам. На кожным агнявым рубяжы Дар'я дапускала па адным промаху і намотвала штрафныя кругі, у той час як больш трапныя суперніцы выходзілі наперад. Але Дар'я кожны раз уключала сваю звышхуткасць, і ў выніку з шостай пазіцыі пасля заключнай стральбы і штрафнога круга яна на фінішы выйшла на другое месца, адыграўшы ў суперніц 20 секунд! Выдатны вынік, які дазволіць Дар'і прэтэндаваць і на малы хрустальны глобус па выніках у мас-старце. Гонка прынесла Домрачавай 54 ачкі, дзякуючы чаму адставанне цяпер ад Нойнер цалкам адыгрываецца — усяго 21 ачко. Святкавала перамогу ў мас-старце сяброўка Нойнер па камандзе, 34-гадовая Андрэа Хенкель. Гэта першая перамога ў сезоне самай узроставай біятланісткі на этапе ў Холменколене.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За выхадныя, падчас якіх у нарвежскім Холменколене на сёмым этапе Кубка свету прайшлі гонкі праследавання і мас-старт, беларуска Дар'я Домрачава двойчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика