У Ганцавічах назвалі магазіны, дзе прадаюць пратэрмінованы тавар. 21.by

У Ганцавічах назвалі магазіны, дзе прадаюць пратэрмінованы тавар

07.02.2012 19:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ганцавічах назвалі магазіны, дзе прадаюць пратэрмінованы тавар


Санітарная служба раёна арганізавала актыўны маніторынг па выяўленні фактаў рэалізацыі прадуктаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці. За два мінулыя тыдні маніторынгам былі ахоплены 80 гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку 52 прадпрыемствы райпо і 25 прадпрыемстваў, што належаць індывідуальным прадпрымальнікам.

Падчас праверак парушэнні правілаў гандлю былі ўстаноўлены на 61 прадпрыемстве. Прадукты са скончаным тэрмінам прыгоднасці былі выяўлены на 11 аб’ектах гандлю.

Гэта магазіны № 33 в. Раздзялавічы, № 23 в. Шашкі, № 15 в. Любашава, № 70 і № 71 в. Чудзін, № 21 в. Агарэвічы, № 9 “24 гадзіны”, нарыхтоўчы магазін в. Боркі, кафетэрый в. Чудзін, магазіны “Венецыя” і “Каласок” УП “Гандлёвы дом “Венецыя”.

Суб’ектам гаспадарання былі накіраваны 7 прадпісанняў аб прывядзенні гандлёвых прадпрыемстваў у належны стан у адпаведнасці з патрабаваннямі. Вынесена 14 прадпісанняў аб зняцці з рэалізацыі прадуктаў харчавання, з якіх 11 — за скончаныя тэрміны прыгоднасці, 3 — за адсутнасць маркіроўкі на прадукцыі. Забракавана 69 кілаграмаў 280 грамаў прадуктаў. За рэалізацыю тавару са скончаным тэрмінам прыгоднасці на кожнага з вінаватых складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь. Правядзенне маніторынгу санітарнай службай будзе працягвацца.

Калі вы набываеце прадукты харчавання, у абавязковым парадку цікаўцеся тэрмінамі іх рэалізацыі, асабліва тых прадуктаў, якія хутка псуюцца. Гэтая інфармацыя павінна быць указана на цэнніках, а таксама на тавары. У выпадку выяўлення няякаснай прадукцыі інфармуйце кіраўніка гандлёвага аб’екта (райпо альбо індывідуальнага прадпрымальніка), абавязкова рабіце запіс у Кнізе заўваг і прапаноў, інфармуйце санітарную службу. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Санітарная служба раёна арганізавала актыўны маніторынг па выяўленні фактаў рэалізацыі прадуктаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці. За два мінулыя тыдні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика