Беларус без працы не можа. 21.by

Беларус без працы не можа

11.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такія вынікі паказала апытанне каля пяці тысяч работнікаў розных сфераў дзейнасці і ўзроўню занятай пасады, якое правёў інтэрнэт-сайт RABOTA.TUT.BY.

76% беларускіх работнікаў хочуць працаваць нават пасля выхаду на пенсію. Як сказала дырэктар сайта Святлана Шапарава, "вынікі паказваюць, што беларусы гатовыя працаваць максімальна доўга, толькі б дазваляла здароўе". 23% апытаных могуць жыць на працэнт ад уклада ў банку ці зберажэнні, а хтосьці (8%) — за кошт сродкаў родзічаў ці спонсара. Дарэчы, цікавы факт: з тых, хто гатовы працаваць да пенсіі і пасля, трэць хоча жыць дзе-небудзь за горадам, трэць збіраецца атрымліваць прыбытак ад свайго бізнэсу, яшчэ адна трэць хоча ўдзельнічаць у біржавых таргах. А калі б у рэспандэнтаў з'явілася буйная сума грошай, якая магла б ім забяспечыць бязбеднае існаванне да канца жыцця, то 68% усё роўна працягвалі б працаваць.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такія вынікі паказала апытанне каля пяці тысяч работнікаў розных сфераў дзейнасці і ўзроўню занятай пасады, якое правёў інтэрнэт-сайт RABOTA.TUT.BY
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика