Долар пачаў ізноў таннець
11.02.2012
—
Новости Общества
|
Грэцыі ставяць новыя ўмовы, еўра сталі больш давяраць, у Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання — вось асноўныя фінансавыя навіны тыдня. Раніцай умовы — увечары грошы Еўрапейскія міністры фінансаў учора адклалі падпісанне дакумента аб прадастаўленні Грэцыі фінансавай дапамогі, паведамляе Fіnаnсіаl Tіmеs. Спачатку Афінам трэба выканаць тры ўмовы: па-першае, грэчаскі парламент на пасяджэнні 12 лютага павінен пацвердзіць план дзеянняў, які быў раней узгоднены з еўразонай; па-другое, неабходна вельмі хуценька вызначыць структуру скарачэння выдаткаў на 325 мільёнаў еўра; па-трэцяе, ад лідараў палітычных партый патрабуюць сур'ёзных палітычных гарантый выканання захадаў. Днём раней стала вядома, што партыі ў Грэцыі дамовіліся аб жорсткай эканоміі, якой чакаюць у Еўрацэнтрабанку. Аднак прафсаюзы арганізавалі сур'ёзную забастоўку супраць тых самых захадаў жорсткай эканоміі. Цягнуцца яна будзе да суботняга вечара. Зараз на радзіме дэмакратыі паралізавана работа дзяржаўных устаноў, школ, шпіталёў і гэтак далей, амаль не ходзіць грамадскі транспарт. У Грэцыі колькасць беспрацоўных перавысіла 1 мільён чалавек (гэта 20,9% эканамічна актыўнага насельніцтва), а прадугледжваюцца яшчэ звальненні супрацоўнікаў дзяржсектара і скарачэнне заробкаў ды пенсій. Людзі плануюць пратэставаць і ў нядзелю, калі парламент павінен будзе прыняць рашэнне. Ці паўплывае на палітыкаў незадаволенасць людзей, невядома, але без прыняцця вышэйазначаных умоў Грэцыя ў канцы сакавіка не зможа пагасіць свае даўгі. Верагоднасць атрымання Грэцыяй дапамогі нязначна аднавіла давер да еўра на міжнародных таргах. Але ж праблемы еўразоны ўсё роўна яшчэ не вырашаны. Нават у Англіі канстатавалі ўступленне ў фазу рэцэсіі — урад думае, як прастымуляваць эканоміку. Захоўвайце грошы ў... банках пад вялікія працэнты Долар пачаў таннець. Прычым не толькі ў Беларусі. Акрамя таго, што гэта адбылося адносна еўра, у Расіі таксама на гэтым тыдні назіралася падзенне долара ніжэй за 30 рублёў. Калі ў суседкі гэта абумоўлена высокімі цэнамі на нафту і цікавасцю інвестараў да расійскага фінансавага рынку, то ў нас, хутчэй за ўсё, значным павелічэннем даверу да беларускага рубля ў выглядзе росту дэпазітаў у нацыянальнай валюце. Людзі спяшаюцца атрымаць вялікія працэнты, каб не пацярпець ад інфляцыі, якая сёлета, верагодна, будзе значна меншай за дэпазітныя стаўкі. Але стаўка рэфінансавання ўжо пачынае свае зніжэнне (з 15 лютага — да 43% гадавых). Адпаведна будуць падаць і стаўкі па ўкладах, што можа выклікаць "уцёкі" ўкладчыкаў. Таму невядома, наколькі доўга прывабнасць нацыянальнай валюты будзе працягвацца. Усё будзе залежыць ад дзеянняў урада і Нацыянальнага банка. А пакуль мы маем патаннелы за тыдзень на 100 рублёў долар (мінус 1,2%) за 8330, на 30 рублёў еўра (мінус 0,3%) за 11040 і расійскі рубель, які застаўся на тым жа ўзроўні. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грэцыі ставяць новыя ўмовы, еўра сталі больш давяраць, у Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання — вось асноўныя фінансавыя навіны тыдня. |
|