Краіне патрэбны не толькі спецыялісты, але і асобы. 21.by

Краіне патрэбны не толькі спецыялісты, але і асобы

11.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Браць на сябе адказнасць за людзей, якімі давядзецца кіраваць. Не толькі самому рухацца па службовай лесвіцы, але і падначаленым даць магчымасць раскрыцца. Менавіта гэтаму вучыліся ўдзельнікі адукацыйнага форуму для перспектыўнага кадравага рэзерву, які прайшоў у Мазырскім раёне. Ну а самае галоўнае — сучасны кіраўнік павінен быць патрыётам сваёй краіны. Такую думку выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, які прыняў удзел у форуме. Ён адзначыў, што створаная ў краіне сістэма падрыхтоўкі кадраў накіравана на тое, каб таленавітая моладзь знаходзілася ў авангардзе.

— Трэба, каб чалавеку было ўтульна на сваім працоўным месцы, у грамадстве, у дзяржаве. Сёння сярод рэзерву кадраў — інжынеры, вучоныя, настаўнікі. Наша задача — падрыхтаваць іх не столькі тэарэтычна, колькі практычна, каб яны навучыліся кіраваць у сённяшніх умовах. Многім пакуль што не хапае сучасных псіхалагічных ведаў, ведання замежных моў, практычных навыкаў, каб адчуваць перспектывы развіцця краіны ў цэлым. Задач шмат, і мы імкнёмся, каб кадравы рэзерв меў магчымасць сябе рэалізаваць.

Самае галоўнае, адзначыў Аляксандр Радзькоў, у сапраўднага кіраўніка павінен быць стрыжань, а таксама разуменне, што тут — яго зямля, яго радзіма. Развіццё лідарскіх якасцяў, кіраўнічых здольнасцяў, пашырэнне далягляду, умацаванне грамадзянскай пазіцыі — такія задачы былі пастаўлены перад будучымі кіраўнікамі, уключанымі ў перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага аблвыканкама. Выкладчыкі Акадэміі кіравання правялі трэнінгі па прафесійна-асобасным росце і планаванні кар'еры, пазнаёмілі з новымі тэхналогіямі ў працы з перспектыўнай моладдзю. Акрамя таго, паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Гомельскім аблвыканкамам было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Аналагічныя пагадненні трохі раней былі падпісаны з кіраўніцтвам Брэсцкай і Мінскай абласцей, расказаў рэктар Акадэміі кіравання Анатоль Маразевіч:

— Гэта пагадненне арыентавана на сістэмную падрыхтоўку перспектыўнага кадравага рэзерву. Мы ажыццяўляем метадычную, метадалагічную падтрымку тых вучэбных устаноў, якія рыхтуюць і перападрыхтоўваюць кадры ў нашай краіне. Цяпер стане магчымым атрымліваць веды і з дапамогай інтэрактыўных тэхналогій.

Падчас правядзення адукацыйнага форуму ўвесь калектыў настаўнікаў Рудненскай сярэдняй школы, якую наведалі ўдзельнікі адукацыйнага форуму, быў урачыста прыняты ў шэрагі грамадскай арганізацыі "Белая Русь". Пасведчанні ім уручыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, які з'яўляецца старшынёй гэтага грамадскага аб'яднання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Браць на сябе адказнасць за людзей, якімі давядзецца кіраваць. Не толькі самому рухацца па службовай лесвіцы, але і падначаленым даць магчымасць раскрыцца....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика