Неабходна павышаць стымулюючую ролю заработнай платы. 21.by

Неабходна павышаць стымулюючую ролю заработнай платы

11.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 лютага адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны вынікі работы сістэмы міністэрства ў 2011 годзе і вызначаны задачы на 2012 год, а таксама сярэдне- і доўгатэрміновыя перспектывы.

Гаворка ішла аб дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, занятасці насельніцтва, стварэнні бяспечных умоў працы, пенсійнай сістэме, аплаце працы работнікаў, сямейнай палітыцы дзяржавы, сацыяльнай падтрымцы неабароненых слаёў насельніцтва і іншых накірунках працы міністэрства. Ніжэй мы прыводзім самыя актуальныя тэмы, якія знайшлі адлюстраванне на пасяджэнні калегіі.

беларусаў павінна быць больш

У 2011 годзе была прынята Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2015 года. Сёння, па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, ужо можна казаць пра яе першыя вынікі. У краіне нарадзілася на 1300 дзяцей больш, чым у 2010 годзе — гэта самы высокі паказчык за апошнія 10 гадоў. Але, нягледзячы на некаторае зніжэнне тэмпаў дэпапуляцыі, колькасць насельніцтва рэспублікі працягвае памяншацца. Пры гэтым вострай застаецца праблема смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце.

Дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне надаў увагу і віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, які прысутнічаў на калегіі. Ён выказаў асцярогу, што, нягледзячы на нядрэнныя вынікі мінулага года, спыніць зніжэнне колькасці насельніцтва будзе складана. Разам з тым, на думку Анатоля Тозіка, рэзервы ёсць. У першую чаргу гаворка ідзе пра зніжэнне смяротнасці ад знешніх прычын (самагубствы, утапленні, атручванні, гібель людзей у выніку пажараў, дарожна-транспартных здарэнняў і г.д.).

Распрацоўваецца канцэпцыя развіцця пенсійнай сістэмы

Старэнне насельніцтва вылучае новыя патрабаванні да гэтага сацыяльнага інстытута. У першую чаргу, як заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны, гаворка ідзе пра стварэнне больш прывабных умоў для асоб, якія адклалі прызначэнне пенсіі па ўзросту на больш позні тэрмін альбо працягнулі працаваць пасля прызначэння пенсіі, адмовіўшыся ад яе атрымання. Такі падыход дазволіць у перыяд працягу працоўнай дзейнасці аўтаматычна павялічваць памер пенсіі.

На 1 студзеня 2012 года ў рэспубліцы налічвалася 2 млн 486,9 тыс. атрымальнікаў розных відаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацабароне. Толькі за 2011 год іх колькасць павялічылася на 18 тыс. чалавек. Рэзкі рост колькасці насельніцтва ў старэйшых узростах патрабуе значнага павелічэння выдаткаў на пенсійнае забеспячэнне. Тым не менш, пенсійная сістэма сёння функцыянуе стабільна, пенсіі выплачваюцца своечасова.

Разам з тым, як заявіла Марыяна Шчоткіна, запас трываласці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва знізіўся: калі на 1 студзеня 2011 года за кошт рэшткаў сродкаў можна было забяспечваць выплату пенсій за 5 месяцаў, то цяпер — менш за 4 месяцы.

Прыярытэты ў палітыцы занятасці

На 1 студзеня гэтага года колькасць свабодных працоўных месцаў (51,7 тыс. вакансій) у 1,8 раза перавышала колькасць беспрацоўных (28,2 тыс. чалавек), а ў Мінску — у 6 разоў. Вынікі 2011 года і сённяшнія тэндэнцыі на рынку працы даюць падставы думаць, што рэзкага пагаршэння сітуацыі на рынку працы рэспублікі ў бягучым годзе не будзе.

Урадам прынята Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь. На 2012 год прыярытэты ў палітыцы занятасці змяшчаюцца ў бок павышэння эканамічна эфектыўнай занятасці. З улікам гэтага асноўнай мэтай дзяржпраграмы вызначана павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў і канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы на рынку працы.

Новыя ўмовы аплаты працы ў бюджэтнай сферы

Цяпер праводзіцца работа па кардынальным удасканаленні заканадаўства ў галіне аплаты працы. "Мы гаворым пра тое, што рынак працы стабільны і ўзровень беспрацоўя складае ўсяго 0,6%, але разам з тым выдатна разумеем, што адкрытыя межы ставяць перад намі задачы ўтрымаць высокакваліфікаваныя кадры, і не толькі рэальнага сектара эканомікі, але і бюджэтнай сферы. Таму неабходна разгледзець новыя крокі па аплаце працы ў бюджэтнай сферы", — заявіла міністр працы і сацабароны.

"У бюджэтнай сферы асновай застаецца бюджэтная сетка, тарыфная стаўка першага разраду. Ва ўрадзе ёсць планы па павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду, але задачы зараз іншыя, — лічыць Марыяна Шчоткіна. — Трэба зрабіць так, каб надтарыфная стымулюючая частка была аб'яднаная і была ў руках наймальніка — для таго, каб за яе кошт стымуляваць работніка, які якасна працуе".

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 лютага адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны вынікі работы сістэмы міністэрства ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика