Літаратурны падарунак. 21.by

Літаратурны падарунак

11.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Госці з Венесуэлы ў захапленні ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і параўноўваюць яе з "Вавілонскай бібліятэкай" Борхеса

Дэлегацыя з Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, у складзе якой лацінаамерыканскі пісьменнік Луіс Брыта Гарсія, наведала ўчора Нацыянальную бібліятэку Беларусі (НББ). Нагодай стала перадача ў дар шэрагу навуковых і навукова-папулярных выданняў.

Агулам Нацыянальная бібліятэка атрымала больш за сотню кніг. Перададзеныя ў дар выданні — вынік працы выдавецтваў Міністэрства культуры Венесуэлы, выданні пад грыфам Міністэрства адукацыі, а таксама Народнага банка Венесуэлы. Асобна вылучаны кнігі Венесуэльскага Інстытута навуковых даследаванняў — дапаможнікі па фізіцы, хіміі і матэматыцы.

Перадача кніг у нацыянальныя бібліятэкі замежных краін, паводле слоў другога сакратара пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Марыі Алены Рохас, практыкуюцца даволі часта. Як прызнаецца дыпламат, у асноўным гэта тыя краіны, у якіх працуюць консульствы Венесуэлы.

Адна з галоўных кніг, перададзеных у дар НББ, — фотаальбом "Венесуэла. Зачараванне поўдня". Выданне распавядае пра паўднёвую частку Венесуэлы, дзе размешчана самае старажытнае на Зямлі пласкагор'е па геакліматычнай зоне. Фотаальбом, перакладзены на рускую мову, заняў адметнае месца і на кніжнай выстаўцы-кірмашы.

— Нашы беларуска-венесуэльскія адносіны пачалі наладжвацца нават раней, чым у нас з'явілася пасольства гэтай краіны, — зазначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. — Яны заўсёды праходзілі ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы, таму сённяшняя падзея — чарговае пацвярджэнне прыязных адносін паміж абодвума бакамі.

Як распавёў лацінаамерыканскі пісьменнік Луіс Брыта Гарсія, у Венесуэле да нядаўняга часу ў некаторых раёнах сярод насельніцтва яшчэ сустракалася непісьменнасць.

— Аднак за апошнія гады мы зрабілі шмат для таго, каб перамагчы гэты хіб. У прыватнасці, сёння мільёны людзей у Венесуэле атрымліваюць кнігі бясплатна. Карысць кніга прыносіць толькі тады, калі яна даступна як мага большай колькасці людзей.   Старшыня Цэнтра лацінаамерыканскіх даследаванняў імя Рамула Гальегаса Раберта Эрнандэс Мантоя і Ганаровы старшыня ГА "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў" Адам Мальдзіс.

— Большасць кніг у Венесуэле — сапраўды бясплатныя, — дадае старшыня Цэнтра лацінаамерыканскіх даследаванняў імя Рамула Гальегаса Раберта Эрнандэс Мантоя. — У нас вы не знойдзеце кнігі, кошт якой перавышае адзін еўра. Большасць часопісаў у краіне таксама распаўсюджваюцца як бясплатныя ўкладкі ў газеты. Нядаўна ў навучальных мэтах дзецям і моладзі мы раздалі бясплатна 900 тысяч ноўтбукаў.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Госці з Венесуэлы ў захапленні ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і параўноўваюць яе з "Вавілонскай бібліятэкай" Борхеса Дэлегацыя з Баліварыянскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика