Мэты выкарыстання "Маёмасці" — тыя ж
11.02.2012
—
Новости Общества
|
Добры дзень! Прачытала ў вашай газеце пра чэкі "Жыллё". Мае бацькі жывуць у вёсцы. У свой час атрымалі чэкі "Маёмасць", але да гэтай пары іх не выкарысталі. Што з гэтымі чэкамі цяпер рабіць? Буду вельмі ўдзячная вам за адказ на маё пытанне. А. ШВЕД, Баранавіцкі раён Пытанне крыху, прабачце, дзіўнае — як быццам бы чалавек толькі што даведаўся пра існаванне памянёных чэкаў. Між тым у свой час інфармацыя пра "Маёмасць" гучала, вобразна кажучы, ці не з кожнага праса. І з таго часу нічога — мы маем на ўвазе парадак абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" — не змянілася. Адзінае, што адбылося параўнальна нядаўна, дык гэта па- даўжэнне пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб тэрмінах абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" ад 19.05.2010 г. № 749 тэрміну абарачэння каштоўных папер — па 30 чэрвеня 2013 года. Такі крок рабіўся дагэтуль ужо неаднойчы, але на гэты раз заяўлена, што ён — апошні, больш чэкавай прыватызацыі не будзе. Такім чынам, да ўказанай вышэй даты, грамадзяне могуць выкарыстаць належныя ім у адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь" каштоўныя паперы, а менавіта: прадаць; перадаць у распараджэнне даверанай асобы; атрымаць у спадчыну і завяшчаць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку; выкарыстоўваць пры набыцці дзяржаўных аб'ектаў (акцый, доляў, паёў у маёмасці такіх аб'ектаў), што прыватызуюцца. Калі грамадзянін выбраў кірунак выкарыстання чэкаў, неабходна звярнуцца ў аддзяленне філіяла ААТ "ААБ Беларусбанк" па месцы выдачы сертыфіката імянных прыватызацыйных чэкаў "маёмасць", каб выканаць аперацыю, якая зацікавіла. Калі прынята рашэнне аб абмене чэкаў на акцыі прадпрыемстваў, можна азнаёміцца з пералікам прадпрыемстваў, што прыватызуюцца, на інфармацыйным стэндзе аперацыйнага аддзела названага філіяла і выканаць аперацыю абмену. Пры абмене пакупнік павінен прад'явіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і сертыфікат чэкаў "Маёмасць". Тут жа маюцца праспекты эмісіі, у якіх змяшчаецца падрабязная інфармацыя пра дзейнасць гэтых прадпрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень! Прачытала ў вашай газеце пра чэкі "Жыллё". Мае бацькі жывуць у вёсцы. У свой час атрымалі чэкі "Маёмасць", але да гэтай пары іх не выкарысталі....
|
|