Чыноўнікі думаюць, як прыцягнуць маладых спецыялістаў у пацярпелыя ад ЧАЭС рэгіёны. 21.by

Чыноўнікі думаюць, як прыцягнуць маладых спецыялістаў у пацярпелыя ад ЧАЭС рэгіёны

11.02.2012 14:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чыноўнікі думаюць, як прыцягнуць маладых спецыялістаў у пацярпелыя ад ЧАЭС рэгіёны


Кадравую праблему на пасяджэнні выніковай калегіі закрануў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі Уладзімір ЧЭРНІКАЎ. У прыватнасці, гаворка ішла пра дэфіцыт медыцынскіх работнікаў.

Так, паказчык укамплектаванасці ўрачамі істотна знізіўся ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях, да 76 і 67% адпаведна. Больш актыўна едуць спецыялісты ў белых халатах на Гомельшчыну. Аднак і там сітуацыя ў асобных раёнах — Лоеўскім, Чачэрскім, Ельскім і Хойніцкім — не вясёлкавая: укамплектаванасць урачамі складае ад 47 да 58%.

— Зарэтушаваць праблему можна, — лічыць Уладзімір Чэрнікаў, — падтрымліваючы сумяшчальніцтва. Але гэта прывядзе да зніжэння якасці абслугоўвання і яшчэ большых чэргаў у бальніцах і паліклініках.

Гэтага нельга дапусціць. Таму дэпартамент будзе і далей падтрымліваць будаўніцтва жылля для спецыялістаў пацярпелых рэгіёнаў.

— Праўда, як бачым, і наяўнасць жылля сёння не выратоўвае сітуацыю, — адзначыў начальнік дэпартамента. — Людзям патрэбны больш прывабныя ўмовы жыцця. Менавіта павышэнне ўзроўню жыцця ў пацярпелых рэгіёнах, на мой погляд, дазволіць вырашыць кадравую праблему. Прычым не толькі па ўрачах.

Для таго, каб зрабіць названыя рэгіёны больш прывабнымі для спецыялістаў розных профіляў, ствараюцца новыя вытворчасці. Паводле слоў спадара Чэрнікава, на рэалізацыю спецыяльных інавацыйных праектаў у 2011 годзе зрасходавана 49 млрд рублёў, у тым ліку: у Брэсцкай вобласці — 6,9 млрд рублёў, у Гомельскай — 31,5 млрд рублёў, у Магілёўскай — 10,9 млрд рублёў.

— Мінулы год у сувязі з сітуацыяй у эканоміцы нашай краіны, — падкрэсліў Уладзімір Чэрнікаў, — быў няпростым. Грошы, прадугледжаныя Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, былі выдзелены і асвоены ў поўным аб'ёме. Аднак падзенне курсу беларускага рубля і звязанае з гэтым павышэнне цэн прывяло да скарачэння фізічных аб'ёмаў выкананых работ і паслуг.

Так, на Брэстчыне распачата рэалізацыя 5 праектаў. На сёння ж з іх завершаны толькі адзін: створана вытворчасць вырабаў з паперы на базе Столінскага райспажыўтаварыства "Столінаптгандаль" коштам 300 млн рублёў. З 13 праектаў на Гомельшчыне таксама скончаны і запушчаны толькі адзін кандытарскі цэх у Брагіне.

— Варта адзначыць, што гэты сучасны цэх з'явіўся ў тым ліку і за кошт прыцягнутых сродкаў, — падкрэсліў першы намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Анатоль ЗАГОРСКІ. — З Брагінскага райвыканкама, які ў гэтых цяжкіх умовах знайшоў магчымасць прыцягнуць дадатковыя сродкі і не "напружваць" дзяржаўны бюджэт, варта браць прыклад і іншым.

Тэрміны ж завяршэння астатніх праектаў з-за падаражання імпартнага абсталявання перанесены аблвыканкамамі на 2012 год. Сярод іх — расшырэнне цэха па перапрацоўцы насення рапсу на базе ААТ "Брагінаграсэрвіс", укараненне канадскай тэхналогіі па вытворчасці асфальтабетонных сумесяў для рамонту дарожных пакрыццяў на базе ДРСУ-185 у Ветцы, мадэрнізацыя асфальтабетоннага завода на базе ДРСУ-173 у Магілёўскай вобласці і інш.

— Вялікія спадзяванні ўскладаюцца і на стварэнне сучасных прадпрыемстваў па вытворчасці рыб каштоўных парод у Быхаўскім і Касцюковіцкім раёнах, — адзначыў Анатоль Загорскі. — Яны скіраваны на тое, каб зрабіць у тым ліку і той самы заморскі ласось даступным для беларусаў.

Паводле слоў прадстаўнікоў дэпартамента, сёлета "плануецца навярстаць упушчанае і выйсці на тыя паказчыкі, якія прадугледжаны Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы".

Напрыканцы свайго выступу спадар Чэрнікаў папрасіў старшыняў Брэсцкага, Гомельскага і Мінскага аблвыканкамаў да канца 2012 года забяспечыць усіх інвалідаў-чарнобыльцаў жыллём.

— У 2010 годзе на пасяджэнні калегіі дэпартамента было прапанавана да 25-годдзя катастрофы на ЧАЭС забяспечыць жыллём усіх інвалідаў-чарнобыльцаў, — нагадаў начальнік дэпартамента. — Тады іх было 128 чалавек. Прапанову падтрымаў Савет Міністраў. Аднак цалкам гэта праблема вырашана толькі Мінгарвыканкамам, Магілёўскім і Віцебскім аблвыканкамамі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадравую праблему на пасяджэнні выніковай калегіі закрануў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика