Вызначаны 19 стратэгічных прадпрыемстваў для продажу замежным інвестарам
18.02.2012
—
Новости Общества
|
Спецыялістамі Дзяржмаёмасці падрыхтаваны пералік буйных прадпрыемстваў Беларусі, акцыі якіх будуць прапанаваны сёлета замежным інвестарам, паведаміў учора старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў. Інвестыцыі ад продажу такіх ліквідных прадпрыемстваў павінны папоўніць сёлета золатавалютныя рэзервы краіны на суму не менш як 2,5 млрд долараў. Зараз пералік такіх стратэгічных прадпрыемстваў яшчэ ўдакладняецца, аднак вядома, што гэта, галоўным чынам, акцыянерныя таварыствы Міністэрства прамысловасці і канцэрна "Белнафтахім". Тут у першую чаргу дзяржава будзе разглядаць прапановы тых замежных інвестараў, у якіх ёсць уласная сыравінная база, што павінна забяспечваць больш эфектыўную дзейнасць айчынных гігантаў. Асобна Георгій Кузняцоў адзначыў, што цяпер працягваюцца перамовы з інвестарамі аб продажы дзярждолі акцый кампаніі МТС. Дзяржава разлічвае атрымаць ад продажу пакета каштоўных папер гэтай кампаніі каля мільярда долараў. Удакладніў старшыня Дзяржкаммаёмасці і пытанне аб базавай арэнднай стаўцы. Паводле падлікаў спецыялістаў, такая стаўка ў Беларусі з улікам індэкса спажывецкіх цэн з 1 красавіка павінна скласці каля 54—55 тысяч рублёў. Базавая арэндная велічыня будзе мяняцца штогод з першага красавіка з улікам каэфіцыента на інфляцыю, удакладніў старшыня камітэта. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялістамі Дзяржмаёмасці падрыхтаваны пералік буйных прадпрыемстваў Беларусі, акцыі якіх будуць прапанаваны сёлета замежным інвестарам, паведаміў учора...
|
|