Люблю наш край. 21.by

Люблю наш край

18.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Анталогія беларускай народнай песні", якую склаў вядомы фалькларыст, арганізатар і кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі Генадзь Цітовіч, пачынаецца песняй "Люблю наш край". Яна ўспрымаецца адметным уступам да ўсіх вакальных твораў, згрупаваных па тэматычных раздзелах, бо перадае нацыянальны дух, выяўляе творчыя памкненні асобы, яе спрадвечную цягу да хараства, да любові.

Гэтая песня ўзнікла на пачатку 1920-х гадоў. Кампазітар Мікола Равенскі, які пасля заканчэння рэгенцкіх курсаў у Маскве працаваў хормайстрам спачатку ў Беларускім рабочым клубе, потым у Мінскім гарадскім тэатры, зацікаўлена звяртаўся да беларускай паэзіі. У аснову песні "Люблю наш край" паклаў паасобныя строфы з верша "Люблю" Канстанцыі Буйло. Новы вакальны твор хутка пашыраўся, стаў папулярным, набыў рысы своеасаблівага народнага гімна. У 1945 годзе Генадзь Цітовіч запісаў яго ў Плешчаніцах як фальклорную песню. Цяпер яна існуе ў варыянтах, уваходзіць у рэпертуар прафесійных і самадзейных мастацкіх калектываў. Замілавана, па-жаночы пранікліва яна гучыць у выкананні Алесі і ансамбля "Сябры".

Люблю наш край

Верш Канстанцыі Буйло                  Музыка Міколы Равенскага

Люблю наш край — старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз спазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі

І хаты ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

І жніва час душой люблю я,

І першы звон сярпоў і кос,

Калі на поле выйдуць жнеі,

А касары — на сенакос.

І песню родную люблю я,

Што жнеі ў полі запяюць,

Як гукі звонкія над нівай

Пераліваюцца плывуць.

Люблю ў пагодную я ночку

Дапозна ў садзіку сядзець,

Сачыць за ясных зор

           мігценнем,

На месяц залаты глядзець.

Мне тут усё для сэрца міла,

Бо я люблю край родны свой,

Дзе з першым шчасцем

           я спазналась

І з першай горкаю слязой.

Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Анталогія беларускай народнай песні", якую склаў вядомы фалькларыст, арганізатар і кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі Генадзь Цітовіч, пачынаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика