Як я адзін дзень быў беларускамоўным. 21.by

Як я адзін дзень быў беларускамоўным

22.02.2012 10:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як я адзін дзень быў беларускамоўным


Усе мае сябры і знаёмыя размаўляюць па-руску. А калі яны чуюць беларускую гаворку — смяюцца, бо лічаць, што гэта нямодна. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, я вырашыў паспрабаваць цэлы дзень размаўляць толькі па-беларуску і паглядзець, што з гэтага атрымаецца.

Людзі па-рознаму рэагавалі, калі Дзмітрый Андронаў размаўляў па-беларуску. Адныя смяяліся, іншыя таксама пераходзілі на родную мову.

Будзільнік ужо звінеў чацвёрты раз, а я ніяк не мог падняцца з ложка, бо ведаў, што сёння кантрольная работа па матэматыцы і ў школе будзе сумны дзень. Я адключыў званок, паглядзеў на дысплей мабілкі і ўбычыў учарашнюю нататку: "Сёння я размаўляю толькі па-беларуску".

Ці атрымаецца за цэлы дзень не ўжываць ніводнага рускага слоўца? – засумняваўся я і адразу прачнуўся. Але такім чынам праверу, як на самой справе я ведаю родную мову і як буду сябе адчуваць сярод маіх аднакласнікаў і настаўнікаў, якія размаўляюць выключна па-руску.

"У тебя получается какая-то "беларуская трасянка"

Першым урокам была англійская мова. "Яшчэ ніхто не размаўляў з нашым выладчыкам замежнай мовы па-беларуску. Мабыць, я буду першым", — не паспеў я падумаць, як зайшла настаўніца.

— Читаем предложения по цепочке и переводим их на русский язык, — загадала Ірына Пятроўна. – Начнём с первой парты.
— Робін Гуд — адзін з самых вядомых характараў у брытанскай гісторыі,- перакладаю я. – Але ніхто не ведае, быў ён сапраўдным альбо не.
— Почему ты отвечаешь по-белорусски? Что с тобой случилось? – пытаецца настаўніца. – Отвечай по-русски! Так быстрее будешь соображать.
— Он, наверное, с кем-то поспорил, — выказаў меркаванне мой аднакласнік Ваня.
— У тебя получается какая-то "беларуская трасянка", а не чистый белорусский язык, — заўважыла Таня.
— Так трэба, - адказаў я.

"ВКонтакте": "Ты не выспался или переучился?"

Мая сяброўка ў сацыяльнай сетцы была незадаволеная тым, як я ёй адказваю.

— Привет, Дима. Как у тебя успехи в школе? Ты уже на уроках? — пытае Аня.
— Добра, вось рыхтуюся да рэпетыцыйных тэстаў, — адказваю я.
— Ты случайно не переучился? Может, ты не выспался? – ізноў пасыпаліся пытанні ў мой бок. Мне здавалася, што з мяне літаральна смяюцца.
— Не, усё добра, — адрэзаў я.
— Быстро прекрати, — адказвае Аня. — Я больше не могу читать твои сообщения.
— Тады заўтра пагаворым, — хутка напісаў я і выйшаў з інтэрнэту.

Хоць адзін вучань паважае сваю мову!

У адрозненне ад астатніх мая настаўніца па беларускай мове і літаратуры Ніна Рыгораўна была вельмі задаволеная, што я загаварыў па-беларуску.

— Як цудоўна! – яе вочы свяціліся ад радасці. – Хоць адзін вучань паважае сваю мову. І размаўляе на ёй не толькі на ўроку, але і ў жыцці.
— Ну вось, стараюся, — адказаў я і падумаў: "Гэта першы чалавек за дзень, які не кпіў з мяне. Вось што значыць любоў да роднай мовы!".

"Ты говоришь по-белорусски? Тады і я пераходжу на родную мову!"

Удзень мне патэлефанавала мая сяброўка. Яна таксама здзівілася, што я размаўляю не так, як заўсёды.

— О, теперь разговариваешь по-белорусски? – спытала Насця.
— Так, сёння толькі па-беларуску.
— Ну, калі толькі па-беларуску, значыць, і я перайду на мову...

"Праспявай мне песню на беларускай мове!"

Напрыканцы дня я зайшоў у госці да школьнай сяброўкі і сустрэў у яе нашага агульнага сябра.

— Ты серьёзно разговариваешь только по-белорусски? – пытаецца у мяне Яўген.
— Ну, ты ж чуеш.
— Ты что ли окончательно в оппозицию перешёл?
Адказаць я не паспеў, бо ў нашу размову бесцырымонна ўмяшалася Маша.
— Вось, Дзіма, ты сёння размаўляеш на роднай мове, — звярнулася яна да мяне. – Так і быць, з павагі да цябе я таксама буду гаварыць на ёй. Скажы, ты можаш праспяваць мне хаця б адну песню па-беларуску?
— Хм… — задумаўся я. – Не ведаю.
"Вось да чаго дайшоў! Нават песню так хутка не ўспомніш. Трэба над гэтым працаваць", — усміхнуўся я пра сябе.

Дзмітрый Андронаў

P.S. Гэта быў адзіны дзень у маім жыцці, калі я гаварыў толькі па-беларуску. Людзі па-рознаму рэагавалі на мяне. Адныя смяяліся, іншыя пераходзілі са мной на родную мову. Больш за ўсіх здзівілася мая бабуля, якая з маленства пераконвала мяне, як неабходна ведаць мову.
Нельга сказаць, што ўвесь час я адчуваў сябе камфортна. Хутчэй за ўсё таму, што вырас у рускамоўнай сям’і і не меў магчымасці пагаварыць з кімсьці, апрача бабулі, па-беларуску.

На самой справе я не так шмат гаварыў у той дзень. Бо перш, чым нешта прамовіць, мне даводзілася перакладаць. Шмат разоў я звяртаўся да слоўніка, бо хацелася дакладна перадаць свае думкі. Вам цікава, якая адзнака ў мяне ў дзённіку па мове? Восем!
Але ў гэты дзень я зразумеў, што да яе не дацягваю, а да валодання мовай мне яшчэ далёка. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе мае сябры і знаёмыя размаўляюць па-руску. А калі яны чуюць беларускую гаворку — смяюцца, бо лічаць, што гэта нямодна. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика