Першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. 21.by

Першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі

22.02.2012 10:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лютага ў мінскім офісе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) пачаўся першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўку пісалі паводле ліста Янкі Купалы 1925 года, прасякнутага болем за Беларусь і верай у нацыянальную волю народа.

"Мы лічым, што родная мова — гэта той падмурак у жыцці чалавека, — адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім (на здымку 2), — які дазваляе яму, найперш, стварыць сябе як асобу і дабіцца поспеху ў жыцці. Без роднай мовы гэта зрабіць цяжка, таму што губляецца повязь чалавека са сваімі роднымі, блізкімі, са сваімі продкамі. Губляецца той пласт культуры, які быў ужо да нас, назапашаны многімі пакаленнямі нашага народа".

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Першы раз дыктоўка была арганізаваная 25 сакавіка 2008 года, яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.



Фота Яўгена ЕРЧАКА
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Состоялся первый этап общенационального белорусского диктанта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика