Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу ў 2013 годзе. 21.by

Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу ў 2013 годзе

22.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны год Германскі Бундэстаг і тры берлінскія ўніверсітэты прадастаўляюць прыкладна 120 маладым людзям з 28 краін магчымасцьна працягу пяці месяцаў пазнаёміцца з працэсам прыняцця палітычных рашэнняў і атрымаць практычны досвед у сферы парламенцкай дзейнасці ў Германіі.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS)прадугледжана для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы.

На момант пачатку праграмы яны павінны быць не старэйшымі за 30 гадоў.

Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. На перыяд іх 5-месячнага знаходжання яны будуць залічаны ва Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне і атрымаюць магчымасць наведваць вучэбныя заняткі.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2013 г.

Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску.

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайтах Пасольства Германіі ў Мінску www.minsk.diplo.de і Германскага Бундэстага http://www.bundestag.de/IPS

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску. УНП 101166185

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год Германскі Бундэстаг і тры берлінскія ўніверсітэты прадастаўляюць прыкладна 120 маладым людзям з 28 краін магчымасцьна працягу пяці месяцаў пазнаёміцца з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика