Адказы на пытанні чытачоў “РГ”
22.02.2012
—
Новости Общества
|
Кажа недарэка: “Я Казярог, нарадзіўся (нарадзіў сябе!) у год Сіняй Свінні”. Замест таго, каб сказаць: “Я чалавек, на свет з’явіўся ў год 1981 ад нараджэння Хрыста”. Інфармацыю пра Казярога і Свінню бярэ з апошняй старонкі “РГ”. Леанід РУСАК з Маладзечна.Усе мы розныя, а таму і інтарэсы ў нас розныя. Калі некага цікавіць выключна гісторыя, некага – палітыка, ёсць людзі, якія цікавяцца астралогіяй, гараскопамі і рознымі рэлігіямі. І не ўсё так проста ў гэтым свеце. З пункту погляду ўсходняга светапогляду, менавіта ўзаемаадносіны паміж людзьмі вызначаюць падзеі, якія з імі адбываюцца. А не наадварот. Усходні гараскоп – гэта не толькі гараскоп, але і своеасаблівы летапіс, прыгожая легенда, якая стваралася з 2637 года да нашай эры да 61 года н.э. У ёй гаворыцца, што Буда перад зыходам з Зямлі паклікаў да сябе ўсіх жывёл. Аднак развітацца з Будай прыйшлі толькі 12 з іх. Пры расстанні ён уручыў кожнаму па адным годзе праўлення. Гады былі падораныя менавіта ў такім парадку, у якім жывёлы прыбеглі да Буды: Пацуку, Быку, Тыгру, Зайцу, Дракону, Змяі, Каню, Казе і г.д. 12 міфалагічных жывёл уяўляюць сабой 12 касмічных уплываў, якія дзейнічаюць у год нараджэння чалавека і ўва многім вызначаюць яго лёс. А знакі задыяка (греч. zodiakos kyklos – "кола жывёл") – пояс “нерухомых” зорак на небе, якія размешчаныя ўздоўж бачнага шляху, па якім на працягу года перамяшчаецца становішча Сонца. Са старажытнасці гэты шлях нябесных свяцілаў прыцягваў увагу людзей. Старажытныя грэкі падзялілі яго на 12 частак, адпаведна месяцам года, і дзякуючы дару ўяўлення ўбачылі ў кожнай частцы контуры нейкіх жывёл. І, вядома, немагчыма, каб нябесныя свяцілы не аказвалі ніякага ўплыву на людзей. Марыя УРБАНОВІЧ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажа недарэка: “Я Казярог, нарадзіўся (нарадзіў сябе!) у год Сіняй Свінні”. Замест таго, каб сказаць: “Я чалавек, на свет з’явіўся ў год 1981 ад нараджэння Хрыста”....
|
|