Векапомныя дні вайны. 21.by

Векапомныя дні вайны

23.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны з хваляваннем успамінаю дні вайны. Мне ёсць што ўспомніць і расказаць аб подзвігах аднавяскоўцаў падчас Другой сусветнай. Яны аддалі сваё жыццё за тое, каб мы жылі ў дастатку і былі свабоднымі і незалежнымі.

У 1941 годзе жыхар нашай вёскі, малады камсамолец Міхаіл Маркавіч Данькоў, які толькі што атрымаў атэстат сталасці, не задумваючыся, стаў у шэрагі абаронцаў Радзімы ў барацьбе з нямецкімі акупантамі. На шашы Стараселле — Шклоў ён кінуў гранату ў нямецкую легкавую аўтамашыну з афіцэрамі. Падабраўшы іх зброю, ён пайшоў у лес да партызанаў. Загінуў у баях пры вызваленні Заходняй Беларусі.

...Вярнуўся ў роднае сяло з першай сусветнай вайны Яўхім Максімавіч Папкоў з Георгіеўскім крыжам. Яны з братам Ігнатам пад Брэстам у 1914 годзе, узброіўшыся кулямётам "Максім", адбілі атаку наступаючых немцаў і далі магчымасць нашым часцям перайсці ў контрнаступленне.

Хочацца ўспомніць і абаронцу Радзімы Івана Мікітавіча Рагоўскага, удзельніка сустрэчы на Эльбе, і многіх іншых аднавяскоўцаў...

Дзень Перамогі — гэта радасць сапраўды была са слязамі на вачах. У кожнай беларускай сям'і хтосьці загінуў у вайну, не вярнуўся з фронту...

Вечная слава нашым воінам, што палі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы! Няхай жыве ў вяках памяць аб іх і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Нашы нядобразычліўцы, паклёпнікі з Захаду хочуць адурманіць нашу моладзь і прынізіць ролю нашай арміі ў разгроме фашызму. Але ў іх гэта не атрымаецца. Ды і мы, ветэраны, удзельнікі і відавочцы вайны, гэтага ім не дазволім.

З павагай, Георгій ПАПКОЎ,

г. Беразіно.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны з хваляваннем успамінаю дні вайны. Мне ёсць што ўспомніць і расказаць аб подзвігах аднавяскоўцаў падчас Другой сусветнай. Яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика