У чаргу па гарбуз. 21.by

У чаргу па гарбуз

24.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дбайная гаспадыня з вёскі Сабалёўка Клімавіцкага раёна Таццяна Лявонава на ўласным вопыце ўжо не раз пераконвалася, што свойскія жывёлы заўжды будуць яе радаваць прыбаўкай у вазе, калі ў іх рацыёне харчавання будзе як мага больш розных вітамінаў.

Яна не першы год трымае на сваім падворку каня, в'етнамскіх парсючкоў, розную свойскую птушку.

— Гарбузы — крыніца вітамінаў і розных мікраэлементаў. Іх з ахвотай есць свойская жывёла. Штогод мы вырошчваем добры ўраджай гэтай гародніны, — кажа Таццяна Аляксандраўна.

Мая суразмоўца ўзначальвае паштовае аддзяленне сувязі ў в. Судзілы.

Т.А. Лявонава — аптыміст, добры работнік, руплівая гаспадыня. Яна выпісвае нямала перыядычных выданняў. Сярод іх пачэснае месца належыць "Звяздзе".

Таццяна Падліпская.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дбайная гаспадыня з вёскі Сабалёўка Клімавіцкага раёна Таццяна Лявонава на ўласным вопыце ўжо не раз пераконвалася, што свойскія жывёлы заўжды будуць яе радаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика