Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі. 21.by

Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі

24.02.2012 10:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі


Расійская "Ітэра" сыходзіць з Беларусі, затое пакідае таямнічы жылы комплекс за калючым дротам.

Пра новую таямнічую рэзідэнцыю, якая будуецца на беразе Мінскага мора, "Наша Ніва" ўпершыню напісала ў ліпені 2011 года. Тады чытач з Мінскага раёна паведаміў нам пра "новыя Дразды" — невялікі раён на пяць домікаў з лазняй, басейнам іфізкультурна-аздараўляльным комплексам.
 
У лесе каля Мінскага мора якраз знайшоўся той самы жылы комплекс "Усход". Элітнае будаўніцтва тады яшчэ працягвалася. Забудоўшчык — СААТ "УсходБел" — па "выпадковым" супадзенні меў той аднолькавы юрыдычны адрас з кампаніяй "Ітэра-Бел", якая атрымала ўчастак падбізнэс-квартал "Мінск-Сіці".
 
А вось будаўнічыя працы, напрыклад, праводзіла ТАА "ТДТ", якое дагэтуль вызваленае ад падатку на прыбытак як удзельнік будаўніцтва "Мінск-Сіці". Гэтыя факты ўскосна пацвярджалі інфармацыю, што рэзідэнцыя на Мінскім моры пабудавана расійскай "Ітэрай" узамен на ласы кавалак пасярод Мінска.
 
Цяпер, калі расіяне не паразумеліся з беларускімі ўладамі і аказаліся выкінутыя з рэалізацыі "Мінск-Сіці", мы вырашылі яшчэ раз палюбавацца на новую рэзідэнцыю.
 
З часу папярэдняй паездкі прайшла больш чым паўгода. За гэты час на павароце да "Усходу" ўзнік знак "Рух забаронены". Забаранілі, дарэчы і спыняцца на дарозе.
 
Кіруемся знаёмым маршрутам. Ужо здалёк відаць, што адбыліся істотныя змены. Па-першае, усе будаўнічыя часовыя пабудовы зніклі разам з пашпартам аб’екта, вызваліўшы месца пад міні-стаянку для аўтамабіляў. Па-другое, па ўсім перыметры агароджы з’явіўся калючы дрот — відаць, гасцей ва "Усходзе" не чакаюць. Каб іх папярэдзіць іх з’яўленне, растаўленыя і камеры відэаназірання. А каб зусім застрашыць выпадковых мінакоў, вісяць таблічкі "Забароненая зона. Праход забаронены".
 
Адметна, што рамонтнікі, якія круцяцца побач з дарогай, не задумваючыся, называюць комплекс "рэзідэнцыяй". "Як ты кажаш? "Усход"? — смяюцца яны. — Рэзідэнцыя гэта, што ж яшчэ".
 
Па спадарожнікавым здымку можна разглядзець, што будаўнікі дарабілі ў элітным пасёлку міні-футбольнае поле і басейн, каб гаспадары "маёнткаў" маглі займацца спортам. Разабраць астатнія здымкі складаней, але, як і пісаў наш чытач, год таму, тры вялікія дамы тут ёсць.
 
Ахоўнікі на ўваходзе ў комплекс нешматслоўныя. "Пакіньце, калі ласка, тэрыторыю. Мы не ўпаўнаважаныя з вамі размаўляць", — адказваюць яны на ўсе пытанні, так і не намякнуўшы, што за вялікая сям’я хаваецца за калючым дротам рэзідэнцыі, якую ахоўваюць з прэзідэнцкім размахам.

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Шлагбаўм і плот на ўездзе ў рэзідэнцыю "Усход".

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Домік аховы.

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Гасцявая стаянка.

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
"Забароненая зона. Праход забаронены". Разам з калючым дротам і камерамі відэаназірання.

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Праз дрэвы можна разглядзець некалькі домікаў.

Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Гэта хата з краю.


Рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора. Фота: Ягор Марціновіч, Наша Нiва
Рух забаронены, папярэджваюць выпадковых гасцей.

Спадарожнікавая мапа ад Яндэкса. На ёй відаць ужо дабудаваны басейн.

Мапа ад Гугла трохі даўнейшая.

Рэндар жылога комплексу.

Рэндары будынкаў:







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійская "Ітэра" сыходзіць з Беларусі, затое пакідае таямнічы жылы комплекс за калючым дротам. Пра новую таямнічую рэзідэнцыю, якая будуецца на беразе Мінскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика