На Еўрабачанне Ад Расіі паедзе Пугачова.... 21.by

На Еўрабачанне Ад Расіі паедзе Пугачова...

10.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўда, не адна, а ў кампаніі з яшчэ пяццю сяброўкамі — удзельніцамі фальклорнага калектыву "Буранаўскія бабулі". Менавіта гэтая творчая суполка атрымала сенсацыйную перамогу ў фінале сёлетняга расійскага адбору на "Еўрабачанне", абышоўшы 24 іншых артыстаў, сярод якіх быў дуэт Дзімы Білана (пераможца "Еўрабачання-2008") і Юліі Волкавай (экс-"ТаТу", 3-е месца на "Еўрабачанні-2003").

Спачатку калектыў з Малапургінскага раёна Рэспублікі Удмуртыя спяваў толькі народныя песні, але з 2008 года бабулькі наважыліся на смелы эксперымент — выконваць расійскія і сусветныя хіты ў перакладзе на ўдмурцкую мову. Цяпер жа ўдмурцкія пенсіянеркі з дзвюхмоўнай песняй "Party For Everybody" здолелі пераканаць як тэлегледачоў, так і прафесіяналаў з журы ў тым, што Расія на конкурсе калі і не пераможа, то дакладна вызначыцца і запомніцца.

На сцэну "Еўрабачання" ў Баку выйдуць шэсць "Буранаўскіх бабулек": Вольга Туктарава — наймаладзейшая ўдзельніца (ёй усяго 43 гады), а таксама Граня Байсарава (63 гады), Галіна Конева (73), Кацярына Шкляева і Валянціна Пятчанка (па 74) і найменшая па росце, але ці не самая знакамітая з "бабулек" Наталля Пугачова (76 гадоў). Дарэчы, Вялікабрытанію на конкурсе сёлета прадставіць чалавек-легенда, уладальнік 63 "залатых" і 24 "платынавых" запісаў, адзначаны зоркай на Алеі зорак у Галівудзе, — 75-гадовы Энгельберт Хампердынк.

...А ад Арменіі — ніхто

Днямі гэтая краіна афіцыйна паведаміла ў Еўрапейскі вяшчальны саюз, што здымае сваю заяўку на ўдзел у конкурсе. Нагодай для гэтага стала гібель армянскага салдата тэрміновай службы, якія быў смяротна паранены азербайджанскім снайперам на мяжы дзвюх дзяржаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

P.S. Гурт "Lіtesound", які прадставіць на конкурсе Беларусь, таксама ўдарна рыхтуецца да гэтага адказнага выступлення, але знаходзіць час і на іншыя важныя справы. Так, 5 сакавіка хлопцы ўзялі ўдзел у дабрачынным канцэрце для дзяцей, зладжаным у сталічным Палацы дзяцей і моладзі творчай групай праграмы "Калыханка"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, не адна, а ў кампаніі з яшчэ пяццю сяброўкамі — удзельніцамі фальклорнага калектыву "Буранаўскія бабулі". Менавіта гэтая творчая суполка атрымала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика