Высечаны славутыя прыпяцкія дубы. 21.by

Высечаны славутыя прыпяцкія дубы

13.03.2012 10:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Высечаны славутыя прыпяцкія дубы

Ахова птушак Бацькаўшчыны
Гэта было бадай адно з самых вядомых і маляўнічых месцаў па дарозе з Мінска ў Тураў. Адкрытая прыпяцкая пойма ў ваколіцах вёскі Боркі з раскіданымі на адкрытым прасторы дубамі-волатамі была прыкладам гарманічнага спалучэння сельскагаспадарчага ландшафту і прыроды.
 
Гэтыя дубы высеч яшчэ не паспелі. Што ім наканавана лёсам?

Унікальны ландшафт быў прыязны ня толькі для людзей. Тут было адно з апошніх стабільных месцаў гнездаваня сіваграка ў Беларусі, і арнітолагі і турысты заўсёды прыпыняліся пры дарозе, каб паназіраць за гэтай цудоўнай птушкай. Тут гнездізўся пугач і іншыя рэдкія віды.
 
Гэтым месцам ганарыўся вядомы пінскі эколаг Аляксей Дуброўскі, які прыклаў шмат намаганняў дзеля захавання гэтых дубоў падчас меліярацыі поймы. Летась Аляксей пайшоў з жыцця, і па нейкай злой іроніі, амаль адразу былі знішчаны і ягоныя дубы.
 
Усяго высячана больш за 15 дубоў, і працы па высечцы яшчэ працягваюцца. Не пашкадаваныя былі нават дрэвы, на якіх былі размешчаны адмысловыя дуплянкі для сіваграка.

Усяго высечана мінімум 15 дубоў


Узрост дубоў быў болей за 150 гадоў


Рэшткі дуплянкі дзе гнездзіліся сівагракі


На заднім фоне бачныя рэшткі як мінімум 4 пасечаных дубоў


Вось такімі зялёнымі кропкамі выглядаюць дубы на спадарожнікавым здымку. Больш за палову іх ужо няма.

АПБ звярнулася ў Мінпрыроды з запытам высвятліць, на якой падставе былі высечаныя дубы, а таксама з просьбай спрыяць больш жорсткаму кантролю за захаваннем дрэў у пойме Прыпяці. Але назад 200-гадовых волатаў гэта ўжо не верне.
 
Дадаткова: Згодна атрыманай інфармацыі, дубы былі весечаны па асабістым загадзе старшыні Гомельскага аблвыканкама, які наведаў рэгіён з інспекцыяй. Лесарубачны білет быў выдадзены ЭЛОХ "Ляскавічы", падпарадкаваным Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта РБ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта было бадай адно з самых вядомых і маляўнічых месцаў па дарозе з Мінска ў Тураў. Адкрытая прыпяцкая пойма ў ваколіцах вёскі Боркі з раскіданымі на адкрытым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика