РОЗГАЛАС
14.03.2012
—
Новости Общества
|
Я — грамадзянін Беларусі
Першы ў жыцці пашпарт маладыя жыхары Віцебска змогуць атрымаць з рук губернатара вобласці. Акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мы — грамадзяне Беларусі!" прысвечана Дню Канстытуцыі. А таму з 14 па 16 сакавіка ў трох раёнах Віцебска пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Плануецца, што 15 сакавіка ў абласной філармоніі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручыць першы ў жыцці пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 16-гадовым актывістам БРСМ Віцебшчыны. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Занізілі цануСупрацоўнікі КДБ выявілі факт злоўжывання паўнамоцтвамі з боку службовых асоб ААТ "Лідскія аўтобусы "Нёман", паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлена, што намеснік дырэктара і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі гэтага прадпрыемства па папярэдняй змове рэалізавалі сталічнаму індывідуальнаму прадпрымальніку 20 абагравальнікаў "Hуdrоnіс" да аўтобусаў па заніжанай цане. На рахунак ААТ пакупнік перавёў 52 мільёны рублёў, а для службовых асоб, якія садзейнічалі выгаднаму набыццю камплектуючых, перадаў канверт з загадзя абумоўленым узнагароджаннем. У выніку прадпрыемству прычынены страты ў буйным памеры. Барыс ПРАКОПЧЫК. Зноў мокры снегСёння і ў чацвер на тэрыторыю краіны завітае больш халоднае паветра з поўначы Еўропы, месцамі пройдзе мокры снег. 15 сакавіка ўдзень на захадзе магчымы дождж. На дарогах галалёдзіца. Захаваецца моцны парывісты вецер да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1—8 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, на паўднёвым захадзе — да 7 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — грамадзянін Беларусі Першы ў жыцці пашпарт маладыя жыхары Віцебска змогуць атрымаць з рук губернатара вобласці. Акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза... |
|