Небяспечныя прадукты. 21.by

Небяспечныя прадукты

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам у Гродне актывізаваўся стыхійны гандаль прадуктамі харчавання. У шэрагу месцаў амаль штодзённа прапануюць "з рук" купіць мясныя вырабы, кансервы, свежую і вараную агародніну, салаты і іншыя нарыхтоўкі хатняй вытворчасці.

Для кантролю за сітуацыяй створаны камісіі ў складзе работнікаў міліцыі, санітарных службаў, упраўлення гандлю гарвыканкама. Аднак, нягледзячы на папярэджанні, гандляры працягваюць прадаваць гродзенцам патэнцыяльна небяспечную прадукцыю. Адна з прычын у тым, што самі жыхары стымулююць несанкцыянаваны гандаль, зазначае Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і папярэджвае: набыццё прадуктаў харчавання ў неўстаноўленых для гэтага месцах небяспечна для здароўя. Не выключана верагоднасць атрымаць харчовае атручэнне, захварэць на вострыя кішэчныя інфекцыі, туберкулёзам і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі, таму што гэтыя прадукты прадаюцца непасрэдна "з зямлі" альбо з брудных скрыняў, без належнага тэмпературнага рэжыму, асобамі, якія не прайшлі медыцынскі агляд.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам у Гродне актывізаваўся стыхійны гандаль прадуктамі харчавання. У шэрагу месцаў амаль штодзённа прапануюць "з рук" купіць мясныя вырабы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика