ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Германіі пачалася новая хваля забастовак дзяржслужачых

Нямецкія прафсаюзы аб'явілі аб новай хвалі страйкаў дзяржслужачых. Патрабаваннем страйкоўцаў з'яўляецца павышэнне зарплаты на 6,5 працэнта, але не менш чым на 200 еўра, тады як прадстаўнікі працадаўцаў згодны толькі на 3,3 працэнта. Першы этап забастовак прайшоў у пачатку сакавіка. У панядзелак, 19 сакавіка, забастоўкі пачаліся ў Ніжняй Саксоніі і Брэмене. Там адмовіліся выходзіць на працу супрацоўнікі дзіцячых садкоў, вадзіцелі аўтобусаў і прыбіральшчыкі смецця. Пасля першай хвалі страйкаў прафсаюзы і працадаўцы пачалі перамовы, аднак яны праваліліся. Новы этап перамоў прызначаны на 28-29 сакавіка.

Рэйтынг рэкардсменаў па закупках зброі

Пяццю найбуйнейшымі імпарцёрамі зброі ў свеце ў мінулым годзе сталі краіны Азіі, сведчыць справаздача Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SІРRІ). У ім таксама гаворыцца, што Сірыя ўзбройваецца амаль у шэсць разоў больш актыўна, чым раней. Паводле звестак справаздачы, у параўнанні з 2002-2006 гадамі агульны аб'ём здзелак за перыяд з 2007 па 2011 год вырас на 24%. Пры гэтым на краіны Азіі і Акіяніі прыйшлося 44% сусветнага імпарту зброі. Самым буйным сусветным імпарцёрам узбраенняў зноў стала Індыя, доля якой у агульным аб'ёме склала 10%. За ёй ідуць Паўднёвая Карэя (6%), Пакістан і Кітай (па 5%), Сінгапур (4%).

Прэзідэнтам абралі праваабаронцу з ГДР

Прэзідэнтам Германіі абралі праваабаронцу з ГДР і былога лютэранскага пастара Ёахіма Гаўка. 72-гадовы Гаўк атрымаў падтрымку 991 з 1232 членаў Федэральнага сходу, у які ўваходзяць дэпутаты бундэстага і прадстаўнікі федэральных зямель. Яго кандыдатуру вылучылі адразу некалькі партый, у тым ліку кіруючая кааліцыя і "Зялёныя". Датэрміновыя выбары прэзідэнта Германіі былі прызначаны пасля таго, як у лютым 2012 Крысціян Вульф вымушаны быў пакінуць гэтую пасаду з-за абвінавачванняў у карупцыі.

Літва можа страціць мільярды

Літоўскія бізнэсмены папярэджваюць, што Літва, падтрымаўшы санкцыі ў дачыненні да Беларусі, можа панесці мільярдныя страты, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі кампаній, якія займаюцца марскімі перавозкамі, Алаізас Кузмарскіс упэўнены, што ўрад выдатна разумее, што Літва ад іншых краін Еўропы адрозніваецца тым, што праз гэтую краіну ідуць транзіт, экспарт і імпарт на Усход менавіта праз тэрыторыю Беларусі. А дыскусіі аб Беларусі ў Бруселі пагражаюць літоўскаму транзіту і ўсёй эканоміцы Літвы.

"Мы павінны рэальна ацэньваць жыццё, бо Літва і Беларусь — гэта не проста блізкія суседзі, якіх аб'ядноўвае 1000 км агульнай мяжы, але і порт, чыгунка, эканамічныя адносіны... Таму наша стаўленне да яе павінна адрознівацца ад меркавання Мальты ці Партугаліі, у якіх з Беларуссю мала што агульнага". Бізнэсмены прасілі, каб міністр замежных спраў Аўдроніс Ажубаліс, які будзе прадстаўляць краіну на з'ездзе міністраў замежных спраў, асцярожна фармуляваў пазіцыю Літвы па гэтым пытанні.

Коратка

Юань можа стаць рэзервовай валютай Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) пры ўмове, што Кітай знізіць залежнасць эканомікі ад экспарту і інвестыцый і правядзе эканамічныя рэформы. З такой заявай у Пекіне выступіла кіраўнік арганізацыі Крысцін Лагард, паведамляюць інфармагенцтвы.

У Беларусі ў лютым 2012 года ў параўнанні са студзенем знізіліся цэны на крупы, алей, макарону, мяса птушкі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Цэны на прасяныя крупы знізіліся на 5,5 працэнта, грэцкія крупы — на 2,6 працэнта, алей — на 1,9 працэнта, мяса птушкі — на 0,7 працэнта. У той жа час найбольш высокі рост цэн у лютым адзначаны на агародніну і бульбу — адпаведна 109,4 працэнта і 106,1 працэнта да студзеня. Свежыя агуркі падаражэлі на 15,6 працэнта, салодкі перац — на 14,7 працэнта. Цэны на бананы выраслі на 12,7 працэнта. У лютым таксама павялічыліся цэны на піва на 7,5 працэнта, бескасцёвую ялавічыну — на 5,4 працэнта, соль — на 4,9 працэнта.

19 сакавіка курс нацыянальнай валюты адносна долара дасягнуў псіхалагічна важнай адзнакі Br8 000. Адносна еўра беларускі рубель спыніўся на пазіцыі Br10 530 за 1 еўра, на расійскі рубель курс устаноўлены ў Br274.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літва можа страціць мільярды Літоўскія бізнэсмены папярэджваюць, што Літва, падтрымаўшы санкцыі ў дачыненні да Беларусі, можа панесці мільярдныя страты,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика