"Зазірні ў "савінае вока" — і жаданне споўніцца!. 21.by

"Зазірні ў "савінае вока" — і жаданне споўніцца!

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню ў Беларусь прыляцелі жывыя экзатычныя матылькі. Праўда, не на сваіх крылах, незвычайнай прыгажосці, а на самалёце ў спецыяльных тэрмасах у выглядзе кукалак.

— Успышку адключайце, — праводзіць інструктаж перад уваходам у залу менеджар выставы Станіслаў ОРБА. — У матылькоў вочкі фасетачныя, ад успышкі яны слепнуць. І, калі ласка, не чапайце іх рукамі. Тэмпература цела матылька — 14 градусаў, таму дотык рукі чалавека для іх раўназначны апёку.

Звярнула ўвагу, што большасць матылькоў, якіх у пакоі, абцягнутым жоўтай тканінай, некалькі дзясяткаў відаў, знаходзяцца ў нерухомым стане. Аказваецца, такім чынам крылатыя прыгажуны працягваюць сабе жыццё: бо чым менш матылёк рухаецца, тым даўжэй ён жыве.

А жывуць "жывыя кветкі" зусім нядоўга — ад некалькіх гадзін да двух тыдняў, таму экспазіцыя пастаянна абнаўляецца. Матылькі прыбываюць у коканах з Краснадарскага краю. Што цікава, коканы знаходзяцца ў выставачнай зале, таму наведнікі маюць унікальную магчымасць назіраць сваімі вачыма за цудоўнай метамарфозай — ператварэннем кукалкі ў матылька. Каб матылькі не змерзлі, для іх узноўлены трапічны клімат: у памяшканні падтрымліваецца тэмпература + 24 °С вільготнасць паветра 80 %.

Даўжэй за ўсіх матылькоў на выставе — ажно 2,5 тыдня — жыве "савінае вока". Гэтага матылька ведалі яшчэ старажытныя індзейцы майя. Яны лічылі, што гэта — душа памерлага ў баі воіна. На крылцах доўгажыхара маецца кружок, які нагадвае вока савы. Калі паглядзець у гэтае вока і загадаць жаданне, то, лічыцца, яно абавязкова споўніцца.

— Практычна з кожным матыльком звязана нейкая цікавая легенда, — распавядае экскурсавод. — Напрыклад, вось гэты прыгожы матылёк называецца "рысавая папера". Ён родам з Паўднёвага Кітая. Менавіта яго пайшла традыцыя па ўсім свеце дарыць жывых матылькоў маладым на вяселле. Кітайцы лічаць, што гэты матылёк прыносіць шчасце і гармонію. У міфа ёсць і навуковае абгрунтаванне. Большасць матылькоў — палігамныя. А "рысавая папера" — манагамны матылёк. Усё сваё кароткае жыццё жыве толькі з адным партнёрам, таму яго ў Кітаі цэняць як узор хатняга ачага, вернасці.

Сімвалічна, што ў Год кнігі на выставе маецца невялічкі матылёк "кніга". Завецца так з-за таго, што на адваротным баку яго крылцаў ёсць узор, які нагадвае арабскую вязь.

— Харчуюцца матылькі 5-працэнтным растворам мёду і апельсінамі ў якасці вітамінаў, — адказвае на пытанні наведнікаў Станіслаў Орба. — Які матылёк мне больш падабаецца? Калі мне задаюць гэта пытанне, як правіла, задаю сустрэчнае: "А вы каго больш любіце, маму ці тату?"<І>(усміхаецца) . Яны ўсе прыгожыя. Кожны па-свойму.

— У нас у Беларусі ёсць людзі, якія возяць выставы засушаных матылькоў. А вы чаму вырашылі займацца жывымі матылькамі?

— Нехта калекцыяніруе машыны, нехта іншае. Мне падабаецца займацца матылькамі. Жывымі. Я наогул вельмі люблю жывёл. Не дазваляю сабе скураной вопраткі наогул. У мяне дома вялікая калекцыя розных рэптылій, павучкоў, змей, яшчарак.

— А чаму вы вырашылі прывезці матылькоў у Мінск? Можа, у вас беларускія карані?

— Магчыма, я глыбока не капаў (смяецца). Да гэтага каталіся з выставай па ўсёй Расіі. Захацелася паехаць у іншую краіну, выбар выпаў на Беларусь. Прывезлі коканы ў спецыяльных тэрмасах. Таму, можна сказаць, усе матылькі, якіх вы зараз бачыце, — мінчукі, бо нарадзіліся тут.

Даведка "Звязды"

Выстава экзатычных матылькоў працуе да 22 красавіка ў Доме-музеі І з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31 А) без выхадных з 11.00 да 19.00. Уваход 20 тыс. рублёў, дзецям да 5 гадоў — бясплатна.

Надзея ДРЫЛА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусь прыляцелі жывыя экзатычныя матылькі. Праўда, не на сваіх крылах, незвычайнай прыгажосці, а на самалёце ў спецыяльных тэрмасах у выглядзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика