Бярозавік на падыходзе!
21.03.2012
—
Новости Общества
|
Лясгасы краіны ў бліжэйшыя дні распачнуць нарыхтоўку бярозавіку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Гаспадаркі ўжо падрыхтавалі неабходныя інструменты, тару і транспарт. У паўднёвых рэгіёнах краіны ўсе лясгасы ўжо зрабілі кантрольныя падсочкі. Прыкладна праз тыдзень-другі да падсочкі далучацца і астатнія лясгасы Беларусі. Ад перапрацоўчых кансервавых камбінатаў ужо паступілі заяўкі на 24,4 тысячы тон бярозавага соку. Найбольш буйныя аб'ёмы заказалі прадпрыемствы "Савушкін прадукт" і "Барысаўскі кансервавы завод" — каля 3 тысяч тон кожнае. Увогуле лясгасы краіны плануюць рэалізаваць не менш за 26 тысяч тон бярозавіку. Набыць сок у лясніцтвах змогуць і грамадзяне: паводле інфармацыі міністэрства, цана на яго складзе ад 600 да 1 000 рублёў за літр. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясгасы краіны ў бліжэйшыя дні распачнуць нарыхтоўку бярозавіку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Гаспадаркі ўжо падрыхтавалі неабходныя...
|
|