Калі ў апошні раз вам даводзілася быць турыстам і якой бачыцца турыстычная "фішка" Беларусі?. 21.by

Калі ў апошні раз вам даводзілася быць турыстам і якой бачыцца турыстычная "фішка" Беларусі?

22.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Данскіх, дэкан факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы:

— Апошні раз мне даводзілася быць турыстам у 2009 годзе, а потым мяне прызначылі дэканам факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы і я стаў "шаўцом без ботаў" — ніякага турызму, толькі службовыя камандзіроўкі...

Што тычыцца турыстычнай "фішкі" Беларусі, дык тут каласальны патэнцыял у нашага савецкага мінулага: помнікі Леніну, вайсковыя мемарыялы, архітэктурны "сталінскі ампір" і г.д. Гэтага нідзе ў Еўропе няма. З гісторыка-культурнага пункту гледжання, мы для еўрапейцаў не "старажытная еўрапейская краіна", а "апошні бастыён савецкай імперыі", які варта ўбачыць на свае вочы.

Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку:

— Практычна ўсе мае паездкі звязаны з працай — гэта так званы "дзелавы турызм".

Па сваёй працы бачу, што сёння ў нас найбольш масавым з'яўляецца пазнавальны турызм з аглядам помнікаў, гістарычных будынкаў, прыродных багаццяў. Думаю, што ён і застанецца галоўным на бліжэйшы час. Пазнавальны від турызму перспектыўны і для замежных гасцей, бо нас яшчэ недастаткова ведаюць у свеце. Важным бачыцца і так званы "настальгічны турызм" для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў.

Сяргей Каляда, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз":

— Турызмам — альбо, дакладней, актыўным адпачынкам — стараюся займацца пастаянна. Нядаўна вандраваў па Ізраілі, а ўчора хадзіў у Гродне па маршруце "Мелавыя горы" ў лесапарку "Пышкі"...

А турыстычных "фішак" павінна быць некалькі, але галоўная — стварэнне іміджу Беларусі як самабытнай, казачнай, невядомай, пазітыўнай краіны са сваёй беларускай мовай і культурай. Плюс прырода, актыўны якасны адпачынак, зносіны з жыхарамі нашых мястэчак і вёсак.

Падрыхтаваў Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Данскіх, дэкан факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы: — Апошні раз мне даводзілася быць турыстам у 2009 годзе, а потым мяне прызначылі дэканам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика