На “Кастрычніцкай” абмежавалі падыход да мемарыялу ахвярам тэракту ў метро
23.03.2012 12:38
—
Новости Общества
|
На “Кастрычніцкай” абмежавалі падыход да мемарыялу ахвярам тэракту ў метро Ля ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая” абмежавалі падыход да мемарыялу ахвярам тэракту 11 красавіка, перадае карэспандэнт TUT.BY.
Тут з’явіўся плот з металапрофілю і моцныя жалезныя дзверы. Магчыма, яго ўсталявалі сёння раніцай. Аб гэтым можна меркаваць па свежых слядах і будаўнічым пыле. Мемарыяльная шыльда абнесена плотам з усіх бакоў. Дзверы замкнёныя. Такім чынам, падысці да гэтага месца цяпер немагчыма. Варта нагадаць, што пасля таго, як смяротны прысуд у дачыненні да Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава быў прыведзены ў выкананне, невядомыя пакінулі на гэтым месцы партрэт Кавалёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая” абмежавалі падыход да мемарыялу ахвярам тэракту 11 красавіка, перадае карэспандэнт TUT.BY. Тут з’явіўся плот з...
|
|