Тэатр жыцця
24.03.2012
—
Новости Общества
|
Міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведаў Магілёў, дзе браў удзел у адкрыцці міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт - 2012". Тэатральны форум праводзіцца ў Магілёве ўжо ў сёмы раз. Сёлета за тыдзень гледачы ўбачаць 17 спектакляў тэатральных калектываў з 8 краін, у тым ліку Германіі, Ізраіля і Славеніі. Творчыя людзі цэняць "М@rt.кантакт" за новыя ідэі і называюць магілёўскі тэатральны форум адным з самых цікавых ва Усходняй Еўропе. Гледачы таксама ў захапленні: у залах аншлагі, пра лішні білецік на спектаклі пытаюцца ўжо больш за месяц. Сёлета міжнароднае журы ўзначальвае народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Журы ацэніць спектаклі, якія паводле фармату датычацца моладзі, таму эксперыменты з жанрамі, драматургіяй і тэатральнай мовай тут толькі вітаюцца. За тыдзень на сцэне можна пабачыць абсурдысцкую прытчу, камедыю аб праблемах чалавечага быцця, пластычны спектакль, дарожную навелу, псіхалагічны монаспектакль, віртуальныя хронікі, інтэрактыўнае прадстаўленне і танцавальныя перфомансы. Дарэчы, і адкрыўся "М@rt.кантакт - 2012" 21 сакавіка ўвечары на пляцоўцы каля старажытнага будынка Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра цікавым вулічным перфомансам, а ўжо потым у зале прайшла ўрачыстая цырымонія, тэатр для дзяцей і моладзі "Вольная прастора" з Арла паказаў мюзікл "Пунсовыя ветразі". Міністр культуры Павел Латушка: — Вельмі важна, што фестывальны рух у нашай краіне развіваецца. У Беларусі штогод адбываецца 8 міжнародных тэатральных форумаў, і "М@rt.кантакт" заняў пачэснае месца ў гэтым шэрагу. Ён мае сваю нішу, свайго гледача. Калі падлічыць, то ўжо каля 30 тысяч гледачоў наведалі магілёўскі форум (а гэта вялікая грамада), адбылося 75 спектакляў, прывезеных з 9 краін свету. Вельмі важна, што гэты фестываль скіраваны на моладзь, бо менавіта праца з моладдзю ў сферы культуры з'яўляецца прыярытэтам. На погляд Паўла Латушкі, які сам лічыцца вялікім аматарам тэатра, вельмі добра, што моладзь цікавіцца тэатральным мастацтвам. І каб яно развівалася, Міністэрства культуры сёлета мяркуе выдаткаваць сродкі на пастаноўкі маладых рэжысёраў і драматургаў: "Бо за імі, зразумела, будучыня". Міжнародны тэатральны форум у Магілёве "М@rt.кантакт" працягнецца да 27 сакавіка, завершыцца ўрачыстым уручэннем прызоў пераможцам. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведаў Магілёў, дзе браў удзел у адкрыцці міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт - 2012". |
|