Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы
27.03.2012
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Ваша імкненне быць беларусам і за межамі сваёй Айчыны заслугоўвае самай глыбокай павагі. Перакананы, што вашы намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на высакародныя мэты, — адзначыў Прэзідэнт. — Рэспубліка Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы". Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя і энергіі, аптымізму і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з... |
|