Яна можа ўсё. 21.by

Яна можа ўсё

27.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў чацвёртага рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2011". Сёлета прэтэндэнтамі на перамогу ў 11 намінацыях сталі 56 удзельніц.

— Пераможцы і гэтага года, і папярэдніх — цудоўныя жанчыны, — сказала Надзея ЕРМАКОВА, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", старшыня Нацыянальнага банка Беларусі. — Яны працуюць і гадуюць дзяцей, любяць жыццё і могуць дапамагчы ў цяжкую хвіліну тым, хто мае патрэбу. Яны паспяваюць усюды. Я ўпэўнена, што конкурс і далей будзе развівацца ў нашай краіне. Ён патрэбен, каб грамадства змагло ацаніць жанчыну і ўбачыць, на якія подзвігі яна здольная!

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня журы конкурсу "Жанчына года-2011" Антаніна МОРАВА адзначыла: аднадушнасці ў журы не было і рашэнні прымаліся ў гарачых спрэчках — у конкурсе былі прадстаўлены лепшыя з жанчын!

Так, лепшай у намінацыі "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва" стала дырэктар ААТ "Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат" (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) Святлана МАСЮК.

У намінацыі "За актыўную грамадскую дзейнасць" перамагла начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Гродзенскага ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, якая больш за 20 гадоў узначальвае Дзятлаўскую раённую арганізацыю ГА БСЖ, — Галіна ЧУРА. Пад яе кіраўніцтвам створаны музей "Жанчына, працаўніца, маці", пасаджана алея Маці.

Выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу Крычаўскага раёна Валянціна ДОБРУСЕВА перамагла ў намінацыі "За дасягненне ў выхаванні дзяцей".

У намінацыі "За дабрачыннасць і міласэрнасць" лепшай прызнана загадчыца аддзялення дзённага і кругласутачнага знаходжання дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў "Майская кветка" тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна Гомеля Наталля СЕМЯНЯКА — старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

У намінацыі "За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства" перамагла дырэктар Антопальскага раённага Цэнтра рамёстваў Драгічынскага раёна Галіна СЦЕПАНЮК.

Першынство ў намінацыі "За прафесіяналізм" — у дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" (Мінская вобласць) Ларысы ТАРАСАВАЙ, у намінацыі "За вернасць і адданасць прафесіі" — ва ўрача-кардыёлага, загадчыцы кардыялагічнага аддзялення Рэчыцкай раённай цэнтральнай бальніцы Святланы ВАСІЛЬЕВАЙ.

Лідарам у намінацыі "За ўклад у адраджэнне сяла" стала дырэктар ААТ "Блізніца" Полацкага раёна Вольга БАРАТЫНСКАЯ. Кіруе гаспадаркай з 2008 года, да гэтага тры гады ўзначальвала свінагадоўчы комплекс.

Шматразовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў, лыжніца Людміла ВАЛЧОК (Мінск) перамагла ў намінацыі "За жаночую мужнасць".  У намінацыі "За ўдалы дэбют у бізнэсе" пераможцам прызнана індывідуальны прадпрымальнік, уладальніца салона штор "Лілея" ў Вілейцы Лілія НАВОЙЧЫК. Жанчынамі-легендамі названы салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, народная артыстка Беларусі Наталля ГАЙДА, загадчыца лабараторыі інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Любоў ХАТЫЛЁВА, а таксама актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ. Падарункі атрымалі не толькі пераможцы, але і кожны з лаўрэатаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў чацвёртага рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2011". Сёлета прэтэндэнтамі на перамогу ў 11...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика