Пра халасцяцкі падатак, ільготы для маці і сацыяльную падтрымку ў розных рэгіёнах
27.03.2012
—
Новости Общества
|
Уладзімір Гаруноў, Светлагорск: Ці мэтазгодна ўвядзенне халасцяцкага падатку ў Беларусі ва ўмовах дэпапуляцыі? Між іншым, гэтыя сродкі можна было б перанакіраваць на падтрымку шматдзетных сем'яў, многія з якіх адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных... Пётр ГРУШНІК, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Пытанне ўвядзення халасцяцкага падатку ў Беларусі зараз не абмяркоўваецца. Круцько Т.В., г. Мінск: Муж з'ехаў за мяжу і знік, аліментаў не плаціць 1,5 года. У мяне двое дзяцей, малодшаму 2 гады. Афармляю пазбаўленне мужа бацькоўскіх правоў за ўхіленне. Калі выйду на працу, на якія льготы змагу разлічваць? А яшчэ на службе праблемы з адпачынкам летам — сказалі, да кастрычніка не пусцяць. І праца зменная (да 21 гадзіны). Як жыць? І як гадаваць дзетак? Вера ЛАБКОВІЧ, начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: Згодна з арт. 263 Працоўнага кодэкса (ПК) забараняецца прыцягненне да звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, выхадныя дні і накіраванне ў службовую камандзіроўку жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Таксама такія жанчыны могуць прыцягвацца да працы ў начны час толькі з іх пісьмовай згоды (начны час — з 22:00 да 06:00). У дачыненні да працоўнага водпуску: жанчынам, якія маюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, працоўны водпуск павінен быць прадастаўлены ў летні або іншы зручны для іх час. Гэтая норма замацавана ў артыкуле 168 ПК. Згодна з артыкулам 265 ПК маці, якая выхоўвае дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе заяве штомесяц прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з аплатай у памеры і на ўмовах, прадугледжаных у калектыўным дагаворы. У выпадку малазабяспечанасці сям'я мае права на дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Марына Свірская, Віцебск: Ці справядліва тое, што ў Мінску з гарадскога бюджэту асобным катэгорыям жыхароў выплачваюць матэрыяльную дапамогу (у тым ліку дзецям на памперсы), а жыхары іншых рэгіёнаў гэтага пазбаўленыя? Вядома, магчымасці мясцовых бюджэтаў розныя і такое рашэнне прымаюць мясцовыя ўлады... Але ж людзі ўсюды аднолькавыя — працуюць, вучацца, плацяць падаткі. Чаму ж такая розніца ў мерах сацыяльнай падтрымкі? Вера ЛАБКОВІЧ: Законам РБ "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзена права аказваць дадатковыя віды сацыяльнай падтрымкі грамадзянам з улікам магчымасцяў мясцовых бюджэтаў. Сапраўды, у горадзе Мінску такіх магчымасцяў больш, чым у іншых рэгіёнах. Разам з тым, некаторыя захады плануюцца на рэспубліканскім узроўні. Так, Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі прадугледжана аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей школьнага ўзросту, ва ўсіх рэгіёнах за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. падрыхтавала Святлана БУСЬКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Гаруноў, Светлагорск: Ці мэтазгодна ўвядзенне халасцяцкага падатку ў Беларусі ва ўмовах дэпапуляцыі? Між іншым, гэтыя сродкі можна было б перанакіраваць... |
|