Еўра падрос, долар знізіўся
31.03.2012
—
Новости Общества
|
Зноў "амерыканец" вырашыў паказытаць нервы беларусам. Вагаўся ўвесь тыдзень туды-сюды: то апусціцца, то падрасце. А ніжэй за 8000 тысяч ўсё роўна не пайшоў. Страціў толькі 50 рублёў і цяпер каштуе 8020. Еўра паводзіў сябе прыкладна так сама, як і ягоны супернік, але па выніках тыдня падаражэў на 30 рублёў да 10710. Расійскі рубель жа патаннеў на 1 рубель да 273,5. Між іншым, нагадаем, што ў панядзелак стаўка рэфінансавання зніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 36% гадавых. А ў свеце зараз усіх цікавіць цана на нафту. Неспакой вакол Ірана, які выклікае перабоі з пастаўкамі нафты, прымусіў многія краіны задумацца аб тым, як стрымаць цану на "чорнае золата". Біржавыя трэйдары спадзяюцца, што павялічыцца здабыча ў Іраку, Бразіліі, ЗША і Канадзе. Гэта можа збалансаваць наяўныя перакосы. Гатова прыйсці на дапамогу глабальнай эканоміцы і Францыя: магчыма, яна адкрые свае стратэгічныя запасы нафты па просьбе ЗША. Аднак у такой сітуацыі будзе як мінімум адзін незадаволены — Расія. Рэч у тым, што залежнасць расійскага бюджэту ад цаны на нафту занадта вялікая. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зноў "амерыканец" вырашыў паказытаць нервы беларусам. Вагаўся ўвесь тыдзень туды-сюды: то апусціцца, то падрасце. А ніжэй за 8000 тысяч ўсё роўна не пайшоў. |
|