Праз "Гадзіну Зямлі" — да адказнасці за планету
31.03.2012
—
Новости Общества
|
31 сакавіка каля 2 мільярдаў чалавек у больш чым 5 тысячах гарадах Зямлі выключаць на адну гадзіну святло (з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе) каб выказаць сваю занепакоенасць небяспечнымі наступствамі змянення клімату. Ідэя штогадовай глабальнай акцыі "Гадзіна Зямлі" належыць Сусветнаму фонду дзікай прыроды (WWF) і аўстралійскай газеце The Sydney Mornіng Herald. Гэта акцыя праводзіцца па ўсім свеце ў апошнюю суботу сакавіка кожны год, пачынаючы з 2007 года. У першы год правядзення больш за 2 мільёны людзей выключылі святло на адну гадзіну. Праз год акцыя прыцягнула каля 100 мільёнаў удзельнікаў з 35 краін. — Сутнасць акцыі ў тым, што ўсе людзі і арганізацыі выключаюць святло і электрабытавыя прыборы на адну гадзіну, — сказалі ў Мінпрыроды. — Такім чынам можна сэканоміць да 10 працэнтаў электраэнергіі. Вядома, за гэты кароткі тэрмін нельга істотна палепшыць экалагічную сітуацыю, але такім чынам, як мяркуюць арганізатары, можна прыцягнуць увагу людзей да праблем экалогіі. Найбольш значным аб'ектам, які ўдзельнічаў у акцыі "Гадзіна Зямлі" ў Беларусі ў 2009-2011 гадах, стала Нацыянальная бібліятэка. Кадры з адключэннем падсветкі будынка былі ўключаны арганізатарамі ў афіцыйны ролік акцыі 2012 года. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 сакавіка каля 2 мільярдаў чалавек у больш чым 5 тысячах гарадах Зямлі выключаць на адну гадзіну святло (з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе) каб выказаць сваю... |
|