У Пастаўскім раёне католікі паставілі містэрыю Крыжовага шляху
02.04.2012 17:30
—
Новости Общества
|
У Пастаўскім раёне католікі паставілі містэрыю Крыжовага шляху Вернікі парафіі Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі раён) паставілі тэатралізаваную містэрыю Крыжовага шляху. Набажэнства адбылося ў Вербную нядзелю, 1 красавіка.
“Містэрыя – гэта больш, чым тэатр. Містэрыя - на мяжы паміж тэатрам і літургіяй. Акторы не размаўляюць, яны прадстаўляюць тое, што адбываецца. Такім чынам увесь час захоўваецца атмасфера таямніцы, чагосьці глыбокага, да чаго трэба даспець, каб зразумець”, - распавёў “Весткам” лынтупскі пробашч ксёндз Павел Кнурэк.
Традыцыя інсцэніроўкі шляху Хрыста на Галгофу сягае сваімі каранямі ў Сярэднявечча. У Лынтупах такая містэрыя адбываецца ўжо пяты раз. Тэма сёлетняга Крыжовага шляху ў Лынтупах – перапрашэнне Бога за адыход ад веры ў кірунку варажбы і магіі. “Такім чынам мы хочам данесці да людзей, што небяспека прывязанасці да рознай чартоўшчыны вельмі сур’ёзная”, - кажа ксёндз Павел Кнурэк. Крыжовы шлях пачынаўся ад касцёла. Каля трохсот чалавек рушылі па местачковай вуліцы. Крыж наперадзе калоны неслі па чарзе і старыя, і малыя, і мужчыны, і жанчыны. Падчас прыпынкаў-стацый крыж узнімалі, а вернікі станавіліся на калені. ![]() ![]() Гучала адмыслова падабраная музыка, якая дапамагала задумацца над шляхам Хрыста на Галгофу. Разважанні, загадзя запісаныя, агучваліся праз гукаўзмацняльную апаратуру. Вернікі выйшлі за мястэчка, дзе Крыжовы шлях працягнуўся ў тэатралізаваным выглядзе на схіле пагорка. Акторы - мясцовыя вернікі – прадставілі Хрыстовыя пакуты. Падзенні, збіццё жаўнерамі, здзіранне вопраткі, укрыжаванне, смерць і пахаванне… ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Містэрыя не скончылася сцэнай пахавання. На агляд вернікаў быў вынесены вялізны абраз Уваскрослага Хрыста. Гэтак зрабілі адмыслова каб падкрэсліць, што пасля Укрыжавання было Уваскрасенне - Перамога над злом і смерцю… ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набажэнства адбылося ў Вербную нядзелю, 1 красавіка. |
|