У чацвер пацяплее да +20
10.04.2012
—
Новости Общества
|
На гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі істотна палепшыцца і стане даволі цёпла і камфортна, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Толькі сёння ўдзень месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдзе невялікі мокры снег. На астатняй тэрыторыі без ападкаў. Тэмпература паветра ўдзень 2—8 цяпла, а ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — да плюс 10 градусаў. У сераду і чацвер у краіне захаваецца павышаны атмасферны ціск, таму ападкаў амаль не будзе, толькі ўдзень 12 красавіка ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі магчымы кароткачасовы дождж і навальніцы. Тэмпература паветра ў ноч на сераду яшчэ ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень 7—13 цяпла, на захадзе краіны — плюс 14—16 градусаў. У чацвер стане на 2—3 градусы цяплей. Так, у ноч на чацвер чакаецца ад мінус 2 да плюс 5, удзень — 10—17 цяпла. У пятніцу ўначы чакаецца ўжо 1—8 цяпла, а ўдзень нават плюс 14—21 градус. Аднак менавіта ў пятніцу месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Паводле папярэдніх прагнозаў, даволі цёпла будзе і ў выхадныя. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі істотна палепшыцца і стане даволі цёпла і камфортна, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра...
|
|