Застылыя хвалі памяці. 21.by

Застылыя хвалі памяці

12.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запаленая лампадка на п'едэстале, букет чырвоных гваздзікоў ля часовага мемарыяльнага знака, устаноўленага ў памяць аб загінулых у выніку выбуху ў метро год таму... З ранку 11 красавіка каля выхаду з падземнага пераходу станцыі "Кастрычніцкая" спыняліся людзі — на хвіліну, апусціўшы галаву...

Ад таго самага боку перона толькі адышоў цягнік, таму гэтая яго частка была цалкам пустой, у адрозненне ад супрацьлеглай, і гэта яшчэ больш узмацніла кантраст — паміж гранітнай "латкай" на падлозе і людзьмі, што едуць па сваіх справах... Жывымі людзьмі... У імёны тых, каго няма сярод нас ужо год, увечары ўчытваліся тыя, хто прыйшоў аддаць даніну іх памяці...

Бронзавы мемарыяльны знак выкананы па эскізе скульптара Канстанціна Селіханава. Гэта — "Рака часу"... З мармуру нібы праступае стэла з 15 хваляў... Гэта плынь, якая выхапіла з нашага жыцця 15 ахвяр, 15 ні ў чым не вінаватых людзей... На грабянях хваляў — імёны загінулых... Так прасілі родныя ахвяр выбуху... Знізу толькі адзін надпіс — дата ў выглядзе электронных лічбаў. Гэта адначасова і асацыяцыя з табло ў метро, і сімвал імгнення, калі здарылася бяда, калі абарваліся жыцці — 11.04.2011...

...Увечары людзі не проста спыняюць свой бег, многія ідуць да бронзавага знака спецыяльна. Шмат кветак... Запаленыя памінальныя свечкі... Засяроджаныя погляды, мокрыя вочы... Схіляюцца галовы... Смуткуем... Памятаем...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запаленая лампадка на п'едэстале, букет чырвоных гваздзікоў ля часовага мемарыяльнага знака, устаноўленага ў памяць аб загінулых у выніку выбуху ў метро год...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика