Каля 60 тон бярозавіка штодзень выпускаюць у Глыбокім
14.04.2012 17:22
—
Новости Общества
|
Каля 60 тон бярозавіка штодзень выпускаюць у Глыбокім Сезон 2012 года ААТ "Купцовъ", што ў Глыбокім, пачало з выпуску смачнай і вельмі карыснай для здароўя прадукцыі – бярозавага соку. Штодня з аўтаматызаванай лініі сыходзіць яе да 60 тон.
Пастаўляюць сыравіну на завод Глыбоцкі, Бягомльскі, Пастаўскі, Лепельскі лясгасы і Дзвінская эксперыментальная база. Неўзабаве да іх падключацца Полацкі, Верхнядзвінскі, Расонскі і Багушэўскі лясгасы. Для перапрацоўкі соку кругласутачна, у тры змены, выкарыстоўваецца спецыяльная імпартная лінія, на якой гатовая прадукцыя фасуецца ў літровыя пакеты. Днямі будзе запушчана другая лінія, дзе чароўны напой ад беласнежных лясных прыгажунь будзе разлівацца ў бутэлькі 0,75 і слоікі ад 0,5 да 3 літраў. Як паведаміла начальнік вытворчасці Алена Баговіч, прадукт на ўсе 100 працэнтаў натуральны, без аніякіх дабавак, кансервантаў, стабілізатараў. Нездарма ён карыстаецца вялікім попытам як у нашай краіне, так і за мяжой. Яго адгружаюць у Расію, Казахстан, Узбекістан. Прыйшла заяўка і з Туркменістана. На заводзе выраблена ўжо звыш 300 тон бярозавага соку. Яго паспелі пакаштаваць у Глыбокім, Віцебску, Мінску. Усяго сёлета ААТ "Купцовъ" плануе выпусціць 1000 тон бярозавага напою, што ў паўтара раза больш, чым летась. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезон 2012 года ААТ "Купцовъ", што ў Глыбокім, пачало з выпуску смачнай і вельмі карыснай для здароўя прадукцыі - бярозавага соку.Штодня з аўтаматызаванай лініі...
|
|